Грамадства33

«Калі браць больш правільны падыход». У Беларусі хочуць запусціць свайго касманаўта не толькі для турызму

Беларусь разглядае магчымасць накіраваць свайго касманаўта не проста ў кароткі палёт, а ў паўнавартасную працяглую місію ў космасе. Пра гэта заявіў намеснік начальніка ўпраўлення аэракасмічнай дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Іван Буча падчас касмічнага форуму ў Маскве, які быў прымеркаваны да гадавіны палёту Юрыя Гагарына.

Касманаўт Алег Навіцкі і касмічная турыстка Марына Васілеўская. Фота: інстаграм Васілеўскай

Іван Буча адзначыў, што ў будучыні краіна хоча ўдзельнічаць у пілатаванай касманаўтыцы на больш высокім узроўні. Калі раней гаворка ішла пра кароткатэрміновыя палёты, то цяпер лічыцца, што гэта ўжо недастаткова. Больш перспектыўным выглядае шлях падрыхтоўкі прафесійнага касманаўта, які зможа прайсці доўгую і складаную падрыхтоўку і ўдзельнічаць у працяглых місіях разам з міжнароднымі экіпажамі.

«Мы гатовыя і думаем над гэтым, якім чынам працягнуць супрацоўніцтва ў галіне пілатаванай касманаўтыкі.

Але кароткі палёт, мяркуем, ужо будзе, хутчэй за ўсё, не зусім дарэчны. А калі браць больш правільны падыход, то гэта прафесійны касманаўт, гэта працяглыя тэрміны падрыхтоўкі, гэта ўдзел ужо зусім іншым чынам у пілатаваных праграмах.

Але гэта перспектыва, у якую мы верым і будзем прыкладаць намаганні, каб гэта адбылося», — заявіў ён.

Тым самым Іван Буча фактычна прызнаў, што палёт Марыны Васілеўскай у 2024 годзе, за якую яна атрымала нават званне Героя Беларусі, не можа лічыцца палётам прафесійнага касманаўта, і падыход, які прымяняўся пры яе палёце не вельмі правільны.

Каментары3

  • Захар
    10.04.2026
    Запустите со шкловским самозванцем на борту. И пусть этот корабль летит к Плутону или ещё куда-нибудь подальше. От этой новости народ вздохнёт с облегчением.
  • насенне
    10.04.2026
    Яны проста пілуюць бюджэты. Нічога асабістага, just business
  • Ихтиандры ептить,
    10.04.2026
    запустите Грышу А-А, он на земле уже засиделся.

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну33

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць