Грамадства

На Гродзеншчыне жанчына трапіла ў рэанімацыю пасля ўкусу кляшча

У Гродзенскай вобласці ўкус кляшча прывёў да цяжкіх наступстваў — пажылая жанчына трапіла ў рэанімацыю з паражэннем нервовай сістэмы. Яе шпіталізавалі ў сакавіку, паведамляе тэлерадыёкампанія «Гродна».

Як высветлілася, жанчына не надала значэння ўкусу, бо раней ужо сутыкалася з кляшчамі: яе муж паляўнічы. Аднак праз некаторы час стан рэзка пагоршыўся і спатрэбілася інтэнсіўная тэрапія. На шчасце, лячэнне завяршылася паспяхова і пацыентку выпісалі дадому.

Медыкі тлумачаць, што вірус клешчавога энцэфаліту можа паражаць галаўны мозг і выклікаць менінгаэнцэфаліт. Хвароба часта праходзіць у дзве хвалі: спачатку з’яўляюцца сімптомы, падобныя да прастуды, потым наступае кароткае паляпшэнне, а пасля — рэзкае пагаршэнне з цяжкімі неўралагічнымі праявамі.

У рэгіёне сітуацыя з клешчавымі інфекцыямі застаецца напружанай. Штогод у Гродзенскай вобласці фіксуюць да двухсот выпадкаў энцэфаліту і хваробы Лайма. Пры гэтым каля чвэрці або нават траціны хворых на энцэфаліт трапляюць у рэанімацыю, а ў часткі з іх застаюцца сур’ёзныя наступствы, якія патрабуюць доўгай рэабілітацыі.

Не менш небяспечная і хвароба Лайма. Да траціны кляшчоў у вобласці могуць быць заражаныя бактэрыямі, што яе выклікаюць. Гэтая інфекцыя здольная паражаць скуру, нервовую сістэму, сэрца і суставы. Штогод у бальніцах лечаць больш за сто такіх пацыентаў, а яшчэ тысячы людзей праходзяць амбулаторнае лячэнне.

Медыкі заклікаюць быць асцярожнымі, бо сезон актыўнасці кляшчоў толькі пачынаецца і нават адзін укус можа прывесці да вельмі сур’ёзных наступстваў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

«Быў у прыгнечаным стане». Што вядома пра 41‑гадовага мужчыну, якога шукаюць ужо пяты дзень4

Балгарыя выменяла ў Грэцыі парэшткі свайго сярэднявечнага цара3

На расійскіх сілавікоў у канвойным вагоне на Каўказе напаў наркагандляр, якому пагражала пажыццёвае зняволенне. Яго забілі

У «Мінск-Свеце» з'явяцца вялікі парк і тысячы новых парковачных месцаў5

Расія і ЗША абмяркоўваюць шматмільярдную нафтавую здзелку10

«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча12

З чаго складаецца кошт кубачка капучына ў мінскай кавярні?6

Віталь Артыст прызнаўся, што развёўся другі раз8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць