Эканоміка11

Да канцэрна «Беллегпрам» далучылі 10 прадпрыемстваў

У Беларусі пашырылі склад канцэрна «Беллегпрам». Урад вырашыў далучыць да яго яшчэ 10 прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У склад канцэрна ўвайшлі розныя кампаніі, у тым ліку тэкстыльныя і вытворчыя прадпрыемствы, а таксама арганізацыі, звязаныя з фурнітурай і іншай прадукцыяй лёгкай прамысловасці:

  • ЗАТ АПТФ «Світанак»;
  • ЗАТ «Фабрыка галаўных убораў «Людміла»;
  • ТАА «КПВС»;
  • ТАА «СаюзТэкстыль»;
  • ТАА «СПЕЦСлавія»;
  • ТАА «Фурнітур-ВУ»;
  • ААТ «ЭЛЕМА»;
  • УП «Хімічная вытворчасць»;
  • СТАА «Нёман-Сплаў»;
  • Унітарнае прадпрыемства «ПраДыван».

Улады разлічваюць, што пасля далучэння гэтыя прадпрыемствы змогуць лепш прасоўваць сваю прадукцыю як унутры краіны, так і за мяжой. Таксама яны атрымаюць доступ да інвестыцыйных праграм, што дазволіць мадэрнізаваць вытворчасць, укараняць новыя тэхналогіі, павышаць якасць тавараў і іх канкурэнтаздольнасць.

Каментары1

  • Капец
    09.04.2026
    Мадэрнізацыю пачніце з назвы. Ну што за «СаюзТэкстыль»??? Назавіце хаця б «БелТэкстыль»?
    P.S. Пагугліў.
    ООО "Союзтекстиль-СТ" основано 22 декабря 2010 года и зарегистрировано в Курске. Компания работает в сфере производства технических и промышленных текстильных изделий.

    Гэта што за піпец???
    Да канцэрна «Беллегпрам» далучылі расейскую кампанію????

    "Таксама яны атрымаюць доступ да інвестыцыйных праграм". Гэта што за піпец? Расейская кампанія будзе карміцца за кошт сродкаў беларусаў????

Цяпер чытаюць

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць