Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў расійскім Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі
Галоўны доктар затрыманы.

Сітуацыя вакол гібелі дзевяці нованароджаных у Новакузнецкай гарадской бальніцы №1 пагаршаецца. Як стала вядома 14 студзеня, яшчэ шэсць дзяцей з гэтай жа ўстановы знаходзяцца ў аддзяленне рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі дзіцячай лякарні. Стан немаўлят ацэньваецца як цяжкі, але стабільны.
Сёння былі затрыманыя галоўны доктар бальніцы і выканаўца абавязкаў загадчыка аддзялення рэанімацыі нованароджаных. Следчы камітэт падазрае іх у халатнасці і прычыненні смерці з неасцярожнасці праз неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў.
У Новакузнецку працуе камісія. Спецыялісты вывучаюць гісторыі хвароб і тое, як была арганізавана дапамога парадзіхам і дзецям. Дакладныя прычыны гібелі немаўлят стануць вядомыя прыкладна праз два тыдні.
Радзільня №1, дзе адбылося здарэнне, закрытая для новых пацыентак.
Каментары