Свет22

OnlyFans збіраюцца прадаць амерыканскаму інвестару

Брытанская анлайн-платформа OnlyFans вядзе перамовы пра продаж кантрольнага пакета акцый інвестыцыйнай кампаніі Architect Capital са Сан-Францыска. Магчымая здзелка можа закрануць каля 60% акцый сэрвісу і прывесці да змены кантролю над бізнэсам, паведамляе Reuters са спасылкай на абазнаныя крыніцы.

Фота ілюстрацыйнае

З інфармацыі агенцтва, OnlyFans ацэньваецца прыкладна на 3,5 мільярда даляраў, а з улікам доўгу кошт кампаніі можа дасягаць 5,5 мільярда. Architect Capital разглядае набыццё каля 60% акцый, што дасць інвестару ключавы ўплыў на стратэгію развіцця платформы. Кампанія спецыялізуецца на кіраванні актывамі і фінансаванні тэхналагічных і лічбавых праектаў.

На гэты момант перамовы яшчэ працягваюцца: бакі абмяркоўваюць ацэнку, аб’ём завінавачанасці і ўмовы ўваходу новага інвестара ў капітал OnlyFans.

Раней, у маі мінулага года, Reuters паведамляў, што OnlyFans маглі прадаць кансорцыуму інвестараў пад кіраўніцтвам амерыканскай Forest Road, пры гэтым ацэнка кампаніі складала 8 мільярдаў даляраў. Таксама разглядаліся і іншыя пакупнікі.

Architect Capital плануе развіваць OnlyFans для аплаты стваральнікаў эратычнага кантэнту без банкаўскага доступу і разлічвае выйсці на IPO ў 2028 годзе. Прыбытак платформы — каля $1,6 мільярдаў за год. Адзіны яе акцыянер — 44‑гадовы амерыканец украінскага паходжання Леанід Радвінскі, які купіў кампанію ў 2018‑м і за тры гады атрымаў звыш $1 мільярда дывідэндаў.

Каментары2

  • .
    01.02.2026
    І гэта ў час калі Еўропа задумалася пра лічбавы суверэнітэт.
  • Базара 0
    01.02.2026
    Тая платформа, дзе вызволеныя з пад патрыярхату жанчыны зарабляюць грошы.

Цяпер чытаюць

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»27

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус нырнуў без рыштунку на глыбіню 30 метраў у Мексіцы. І ўсё дзеля шыкоўных фота5

Францыя памяняла правілы выдачы шэнгенскіх віз для беларусаў1

Дзясяткі кажаноў выкінулі на снег каля гімназіі ў Салігорску. І што цяпер?5

Трамп: Прэм'ер Індыі пагадзіўся больш не купляць расійскай нафты4

За рулём дыпламатычнай машыны, якая сутыкнулася з паліцэйскім аўто ў Беластоку, быў консул Беларусі ў Аўстрыі2

У Мінску жанчына выкінула з дзявятага паверха чыхуахуа свайго каханка7

Пракрамлёўскія эканамісты аб'явілі пра пачатак банкаўскага крызісу ў Расіі9

Завяшчаў Карыне Шуляк 50 мільёнаў, а яе бацька лётаў з ім на верталёце за месяц да арышту. Што яшчэ стала вядома з файлаў Эпштэйна9

У Іспаніі хірургі ўпершыню перасадзілі твар ад донара, які памёр у выніку эўтаназіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»27

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць