Грамадства33

У Кіеве затрымалі мужчыну, якога падазраюць у каардынаванні цэляў для расіян праз беларускіх сілавікоў

У Кіеве затрымалі грамадзяніна Украіны, якога падазраюць у перадачы каардынат энергетычных аб’ектаў для расійскіх удараў. Паводле звестак украінскіх праваахоўнікаў, ён дзейнічаў праз прадстаўнікоў беларускіх сілавых структур, піша «Радыё Свабода».

Наступствы расійскага ўдару ў Кіеве 25 кастрычніка 2025 года. Фота: «Радыё Свабода»

Як паведамляе крыніца «Радыё Свабода», мужчыну інкрымінуюць дзяржаўную здраду ва ўмовах вайны. За гэта яму пагражае да 15 гадоў турмы або пажыццёвае зняволенне з канфіскацыяй маёмасці.

Следства лічыць, што мужчына добраахвотна супрацоўнічаў з Расіяй: збіраў і перадаваў інфармацыю пра месцы размяшчэння ўкраінскіх вайсковых падраздзяленняў і ахову энергааб’ектаў у Кіеве. Звесткі ён нібыта перасылаў супрацоўніку Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, які меў дачыненне да тэлеграм-бота беларускай памежнай службы.

З матэрыялаў справы вынікае, што затрыманы паспеў перадаць каардынаты падраздзялення, якое ахоўвала адну з кіеўскіх цеплаэлектрацэнтраляў. Пасля расійскага абстрэлу ён таксама паведаміў свайму куратару пра вынікі ўдару і заклікаў працягваць атакі.

25 кастрычніка 2025 года адна з ЦЭЦ у Кіеве сапраўды была пашкоджаная ў выніку расійскага ўдару, хоць некаторыя расійскія СМІ заяўлялі пра яе поўнае знішчэнне.

Цяпер украінскія следчыя аналізуюць тэлефонныя размовы і перапіску затрыманага, каб высветліць усе акалічнасці справы.

Каментары3

  • Wat
    14.01.2026
    У матэрыяле, на які вы спасылаецеся гаворка пра грамадзяніна Ўкраіны, які ў вам чамусьці ператварыўся ў грамадзяніна РБ. Артыкул пра здраду не магчыма ўжыць да іншаземца.
  • Кринж
    14.01.2026
    А кіяне тымчасам з дзецьмі сядзяць тыдзень без вады,святла і цяпла.Такім вырадкам трэба наўпрост прывязаць да шыі гіру і скінуць з маста ў Днепр,без лішніх разваг і размоваў.
  • Сандалько
    15.01.2026
    Жаль этого добряка...

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска3

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Расія нанесла ўдар «Іскандэрамі» па палігоне пад Кіевам, дзе праходзіла выстава ўзбраення1

Пара паехала нараджаць у Мексіку — і знайшлі горад для жыцця ды яшчэ курорт3

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА10

Трамп упершыню ўвёў пошліны супраць Расіі. Пачалася другая гандлёвая вайна з усім светам?6

Юрген Клоп узначаліў зборную Германіі3

Сярэдні заробак вырас на 100 рублёў7

Гіганцкія склады Wildberries і «Пятровіча» гараць пад Пецярбургам, у Цверы і Сімферопалі34

З’явілася відэа няшчасця ў Асіповіцкім раёне, дзе загінулі двое вайскоўцаў, а 14 параненыя7

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска3

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць