Грамадства66

Ці сапраўды ў сённяшніх рэаліях адвакат у Беларусі выконвае ролю паштальёна? Адказвае адвакат Лепрэтар

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар, які ў свой час абараняў галоўнага абвінавачанага па справе аб тэракце ў мінскім метро, у новым выпуску ТОКу расказаў пра дынастыі ў адвакатуры, заробкі адвакатаў і іх ролю ў палітычных справах.

Паводле слоў Дзмітрыя Лепрэтара, адвакатура ў той час, калі ён у яе прыйшоў, была даволі закрытым інстытутам, у якім вялікую ролю адыгрывалі роднасныя сувязі. Сярод калег было дастаткова многа дзяцей супрацоўнікаў пракуратуры, судовай сістэмы, дачок суддзяў Вярхоўнага суда. Лічылася: калі ў цябе бацькі юрысты, ты ўжо нешта разумееш у гэтым. Як згадвае мужчына, першае пытанне, якое яму задалі пры прыёме, было: «А хто вашы бацькі?».

«А ў мяне бацька на заводзе працаваў, маці ў раддоме, малодшы медыцынскі персанал. (…) Я адказаў, што бацькі не звязаныя з юрыспрудэнцыяй, я юрыст у першым пакаленні», — згадвае Лепрэтар.

Па яго словах, пазнейшыя змены ў закон аб адвакатуры «прыадчынілі доступ у прафесію гэтак званым «юрыстам-гаспадарнікам»», якія змаглі атрымліваць адвакацкія ліцэнзіі ў спрошчаным парадку.

Чаму адвакаты пазбягаюць палітычных спраў?

Адказваючы на пытанне аб тым, чаму многія абаронцы зараз пазбягаюць палітычна матываваных кейсаў, Лепрэтар адзначае, што людзьмі кіруе страх за ўласную будучыню. Прынамсі шэсць адвакатаў зараз знаходзяцца за кратамі.

«Гэта прыклад таго, што можа быць, калі ты ажыццяўляеш прафесійна сваю дзейнасць як адвакат, ідзеш у абарону бескампрамісна».

Як даводзіць юрыст, зараз у адвакатуры назіраецца недабор. Маладыя выпускнікі ВНУ бачаць гэтыя прыклады і не хочуць ісці ў прафесію, хоць раней яна лічылася вельмі прэстыжнай.

«Людзі баяцца. Навошта рызыкаваць сваёй кар’ерай, па сутнасці, сваім жыццём? Навошта? Калі можна ціхенька працаваць юрысконсультам?» — тлумачыць Лепрэтар.

Ганарары адвакатаў

Што тычыцца даходаў у прафесіі, то тут існуе каласальная розніца. Па словах Дзмітрыя, ёсць тыя, хто вядзе справы буйных карпарацый і, адпаведна, атрымлівае «дастаткова нядрэнныя ганарары і заробкі». Пры гэтым ён тлумачыць, што ў адваката няма фіксаванага заробку як такога — толькі тое, што ён атрымаў па факце выкананай працы.

Вядомы адвакат можа зарабляць у Беларусі і 10 000 даляраў на месяц. Але тады могуць узнікнуць пытанні ў падатковай інспекцыі ці органаў адвакацкага самакіравання.

Раней адвакату, каб атрымаць чыстымі ўмоўную 1000 рублёў, трэба было зарабіць 2000 рублёў, бо вялікі працэнт ішоў на ўтрыманне калегіі, арэнду, тэхніку. Потым увялі фіксаваны ўзнос, што трохі павялічыла дастатак адвакатаў, якія працавалі ў адвакацкіх бюро. Як і іншыя грамадзяне, адвакат плаціць падаходны падатак і робіць унёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Як расказвае Дзмітрый, паколькі ў прыватных адвакацкіх бюро і ў адвакатаў-індывідуалаў фінансавая справаздачнасць была больш гнуткай, узнікалі чуткі аб тым, што адвакаты — гэта не проста абаронцы, а інструменты для фінансавых махінацый. Маўляў, праз іх бізнэс проста адмывае грошы: пералічвае нібыта за кансультацыю, а насамрэч проста выводзіць сродкі з фірмы.

«Я не ведаю такіх прыкладаў, каб быў нейкі скандал у адвакатуры, але пагалоскі і размовы хадзілі», — заўважае Лепрэтар.

Адносна высокіх ганарараў адвакатаў у Беларусі Дзмітрый заўважае, што такая праца каштуе дорага ва ўсім свеце. Напрыклад, у Польшчы гадзіна працы можа каштаваць і 140 еўра, і 200 еўра.

«Трэба разумець, што адвакат — гэта не лямпачка, якая ўключаецца, і вось ён адвакат, а пасля выключаецца, і ён перастае ім быць. Гэта дастаткова высокакваліфікаваная праца з пункту погляду тваіх ведаў, уменняў, навыкаў у прафесійнай частцы. І плюс да ўсяго ты пражываеш частку жыцця са сваім кліентам. Гэта патрабуе кампенсацыі», — даводзіць Лепрэтар.

Адвакат не паштальён

У сённяшніх рэаліях Беларусі, калі суды відавочна залежныя, а прысуды вядомыя загадзя, ці не ператвараецца абаронца ў звычайнага паштальёна, які проста забяспечвае сувязь паміж сям’ёй і абвінавачаным? Дзмітрый Лепрэтар з такой трактоўкай катэгарычна не згаджаецца:

«Незалежна ад таго, якая судовая сістэма, аб’ём аказанай дапамогі не змяняецца. Больш за тое, з улікам гэтых асаблівасцяў ён можа кратна ўзрастаць. Адна справа, калі ты ў справядлівай судовай сістэме абскарджваеш затрыманне альбо ўтрыманне пад вартай, ты на штосьці разлічваеш і ў першай інстанцыі можаш гэта спыніць.

Тут жа табе давядзецца дзяўбціся. Зразумела, што ў большасці выпадкаў гэта можа быць не вельмі эфектыўна. Але што рабіць? Гэта праца, і яна павінна аплачвацца».

«Я чуў, і не раз: «Што вы можаце зрабіць? Вы толькі паштальёны, толькі перадаяце, як справы і што там трэба — нейкія шкарпэткі, трусы, гародніну, таблеткі». Але, па-першае, гэта ўжо нямала — з улікам тых абставін, якія ёсць зараз у Беларусі.

Плюс да ўсяго, адвакат, акрамя таго, што аказвае прафесійную юрыдычную дапамогу і суправаджэнне па справе, пражывае з гэтым кліентам частку свайго жыцця. І не самую лёгкую частку для кліента.

Гэта падтрымка маральная, гэта разуменне твайго кліента, што ён мае рацыю, што пра яго не забыліся, што пра яго помняць. Што ёсць чалавек, які пра яго клапоціцца і ў гэтым плане таксама яго суправаджае, што ён сядзіць на ўсіх следчых дзеяннях, і калі штосьці не так — уносіць у пратакол заўвагі. Няхай потым на гэтыя заўвагі плююць, але гэта ўжо будзе зафіксавана.

Адвакат складае пэўныя дакументы, дзе дакладна транслюе тую прававую пазіцыю, якую кліент узгадніў. І гэта важна для людзей — ведаць, што ёсць такі чалавек побач».

Салідарнасць 2020-га 

Лепрэтар згадвае, што ў 2020 годзе была моцная карпаратыўная салідарнасць. Адвакаты дзяжурылі каля Акрэсціна суткамі, аказвалі дапамогу бясплатна. Гэта выклікала вялікае здзіўленне ў органаў самакіравання. Нават тагачасны старшыня Рэспубліканскай калегіі Віктар Чайчыц напісаў пост пра гэта ў фэйсбуку (хоць потым і выдаліў).

Юрыст на ўласныя вочы бачыў, у якім стане знаходзіліся людзі, якіх выпускалі з ізалятара на Акрэсціна. Яны прыходзілі ў намётавы лагер валанцёраў, а пазней — у юрыдычную кансультацыю.

«Мы бачылі, колькі людзей ва ўсё гэтае трапіла. Гэта гісторыя, якая цягне на вельмі сур’ёзны артыкул. Гэта не проста нехта «перавысіў службовыя паўнамоцтвы» і не той подпіс некуды не туды паставіў. Больш за тое, мы бачылі гэты канвеер асуджэння людзей і гэтых суддзяў, якія давалі «суткі», калі перад імі стаялі абсалютна збітыя людзі. [У суддзяў] нічога не ёкнула. (…)

Я ведаю, што практычна ўся юрыдычная супольнасць была абураная гэтым. Былі і петыцыі з гэтай нагоды, і ВНУ таксама аб гэтым гаварылі, і адвакаты падпісвалі звароты. Было чаканне таго, што хоць нейкую прававую ацэнку ўсё гэта атрымае, але ў выніку ніхто не панёс ніякай адказнасці. Гэта жахліва», — дзеліцца ўспамінамі адвакат.

Дзмітрый Лепрэтар. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Карупцыя і дамовы з сістэмай

На пытанне, ці можа адвакат неяк дамовіцца з пракурорам, перадаць грошы ці замяць справу, Дзмітрый Лепрэтар адзначае, што ніколі не быў сведкам таго, каб адвакат дамаўляўся за грошы. Яму самому ніхто такога не прапаноўваў, аднак ён ведае, што крымінальныя справы па падобных выпадках заўсёды былі.

«У пэўнай часткі грамадства ёсць такое скажонае ўяўленне, што адвакат можа быць «несуном». Сярод маіх калег я такіх не бачыў ніводнага. У маім прафесійным асяроддзі такіх людзей няма — я б заўважыў, калі б такія гісторыі здараліся», — даводзіць Лепрэтар.

Што тычыцца тых людзей, якія выйшлі на волю па-за межамі скончаных судовых спраў, без паўнавартасных судоў і памілаванняў, то, на думку адваката, такое здараецца ў сувязі з кампенсацыяй шкоды і раскаяннем:

«Так званае «хадайніцтва на імя прэзідэнта» — там уключаецца так званы мультыплікатар. І мы бачым навіны адносна некалькіх мільёнаў, якія на бочку пакладзены для таго, каб чалавека вызваліць ад крымінальнай адказнасці. Такія выпадкі ёсць.

Людзі самі шукаюць спосаб, калі ў іх ёсць магчымасць, такім чынам выйсці на свабоду. Альбо прапаноўваюць такога роду здзелкі самі супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія кажуць: «Мы ўсё разумеем, ёсць магчымасць — калі ласка, пішыце хадайніцтва, вось вам разліковы рахунак, калі ласка, аплачвайце». І там Х2, Х3 бывае, нават Х4 — такія выпадкі былі».

Адносна размоў аб тым, што ў Беларусі дзейнічае пастаўленая на паток дзяржаўная схема, паводле якой бізнэсменаў спецыяльна затрымліваюць, бяруць у іх велізарныя грошы і выпускаюць, Лепрэтар адказаў, што ў яго кліентаў не было, якія трапілі б менавіта ў такую сітуацыю.

«У мяне былі карупцыйныя справы, дзе я выступаў абаронцам, але вось гэтай часткі працы ў мяне ніколі не было. Тут яшчэ такі момант, што ў нас заканадаўства вельмі гнуткае, яно ж мяняецца пастаянна. І тое, што раней было можна, у нейкі момант становіцца нельга.

Тая ж гісторыя з драбненнем бізнэсу, падатковыя нібыта злачынствы, якія насамрэч злачынствамі не з’яўляюцца. Альбо незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, якая па сутнасці цалкам сабе законная… Такія выпадкі ёсць, і людзі, якія трапляюць у такія абставіны, калі ў іх ёсць магчымасць, спрабуюць вырашыць, як выйсці з гэтай сітуацыі з мінімальнымі стратамі для сябе асабіста і для свайго фізічнага здароўя», — тлумачыць адвакат.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Чэбаксарскі мардвін
    16.01.2026
    абараняу́ ён гэбуху
  • Лоер з пад Лоева
    16.01.2026
    З вялікай верагоднасцю я зараз пакрыўджу і годных людзей, загадзя выбачаюся, але скажу.
    Адвакат - паўнавартасны ўдзельнік адміністрацыйнага/крымінальнага працэсу.
    У краіне зараз усё абстаўлена так, што адвакат, які будзе абараняць палітычных як мае быць, на наступны дзень будзе выкінуты з прафесіі ці наогул сядзе ў суседнюю з былым кліентам камеру.
    Такім чынам адвакаты, якія прымаюць правілы гульні, згаджаюцца з крымінальная ўладай і тым беззаконнем, што творыць банда.
    І ўсе размовы пра тое, што:"Я ж яму хоць шкарпэтачкі перадам..." - толькі легітымізуюць банду і надаюць ёй сілы і ўпэўненасці.
    Лавіраваць больш нельга. Нельга "перадаць шкарпэтачкі" і лічыцца годным чалавекам. Гэта, НА МОЙ ПОГЛЯД, халуйства перад бандай з мэтай захаваць свой заробак, статус, новенькі айфон ды прывычную няпыльную працу і пры гэтым і для другога боку застацца сваім.

    Так і вертухай у сіза можа казаць:
    -Так, працаваў там, але ж я стараўся палітычных не так моцна лупцаваць, ды лішніх паўчарпакі баланды час ад часу падкідваў...
    Гэта ўсё лухта і самападман. Калі ты застаешся вінтыкам сістэмы, то ты - яе частка. І пакуль вінцікі круцяцца, хоць і скрыпяць, сістэма працуе. Як бы вінцікі не скрыпелі, што яны не такія і шкарпэтачкі за краты носяць.
  • Жалэ
    16.01.2026
    Мерзкий типок.
    Что адвокаты, что юристы в основной массе бесполезные членв общества. Они не несут никакой ответственности. Заинтересованы лишь, чтобы было заключено соглашение и они получили деньги.

    Интересно, а господин адвокат прикидывал зп тех же медработников? Или он и его семья пользуются услугами сугубо частных врачей с ставкой в 100$ час?

    Да-да. Проживает он всю непростую ситуацию клиента. Сидит вечерами и переживает ...

Цяпер чытаюць

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»7

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Усе навіны →
Усе навіны

Летам Нацыянальны мастацкі музей закрыецца на рэканструкцыю

У Расіі заявілі пра запаволенне працы Telegram2

Пасля расійскіх удараў ва Украіне не засталося ніводнай цэлай электрастанцыі10

У Гродзенскім заапарку найбольш цешацца з зімы жыхары Афрыкі ВІДЭА3

«Ігар Брыло сядзеў у камеры без туалета. Падчас следства ён «укінуў» па хабарах больш за 50 чалавек»3

Вечны прэзідэнт Уганды перамагае на выбарах сёмы раз. Ён кіруе краінай з 1986 года5

Як за апошні год змянілася колькасць беларусаў з ДНЖ у Польшчы? Цікавая тэндэнцыя12

Вынеслі прысуд работніку Мазырскага НПЗ, якога арыштавалі за Гаюн самым першым1

Які дрэс-код на афіцыйных прыёмах? Стылістка пракаментавала вобразы беларусаў на прыёме ў прэзідэнта Польшчы15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»7

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць