Спорт

Віталь Кутузаў расказаў, як легенда італьянскага футболу Паола Мальдзіні правалэндаўся тры гадзіны, каб настроіць беларусу інтэрнет

Беларус перайшоў у італьянскі «Мілан» ва ўзросце 21 года, было гэта ў 2001 годзе. У вялікім інтэрв'ю Championat.com ён расказаў, як адаптаваўся да Італіі і тамтэйшага футболу.

Паола Мальдзіні. Фота: Elena Di Vincenzo/Archivio Elena Di Vincenzo/Mondadori Portfolio via Getty Images

Дарэчы, ён развеяў легенду пра тое, што клуб купіў яго адразу пасля першага матча еўракубкавага паядынка «Мілан» — БАТЭ.

«Я тады быў капітанам моладзевай зборнай Беларусі, шмат забіваў у чэмпіянаце, а адзін з трэнераў з сістэмы «Мілана» перад гэтым прагледзеў цэлых шэсць матчаў з маім удзелам. Толькі пасля гэтага ён сказаў у Міланела: «Хлопца трэба браць». Так што гэта гісторыя не аднаго тайма», — расказаў Віталь, адзначыўшы:, што ён мог перайсці і ў «Фіярэнціну».

Кутузаў зазначае, што «Мілане» тады было шмат зорак, але чым зарчэйшы чалавек, тым ён прасцейшы ў камунікацыі, як легенда італьянскага футболу, капітан клуба і зборнай Італіі Паола Мальдзіні.

«Я сядзеў з ім побач у распранальні, праз адно месца. Часам усплывалі дзіцячыя мары дакрануцца да Паола Мальдзіні, але я адразу сябе спыняў: «Не-не, усё нармальна, Віталь. Трымай сябе ў руках» (смяецца). А потым, канешне, да ўсяго гэтага прывыкаеш — гэта становіцца руцінай».

«З Паола ў мяне ёсць цікавая гісторыя. У той момант толькі з’явіліся камп’ютары, і я шукаў хоць нейкую сувязь з радзімай. У мяне быў партатыўны камп’ютар, трэба было падключыць яго да інтэрнэту. Мне сказалі, што лепш за ўсіх у гэтым разбіраецца Мальдзіні, і адправілі да яго. Пасля першай трэніроўкі я падышоў да яго і сказаў: «Паола, мне патрэбна твая дапамога, ты ж у тэме, сочыш за тэндэнцыямі». Пасля абеду я зайшоў да яго ў пакой, і Мальдзіні пачаў мне ставіць інтэрнэт, шукаць нейкія дыскі. Тады ўсё было значна складаней.

Паола хадзіў у офіс клуба, падключаў нейкі дыскавод — прашвэндаўся гадзіны тры, амаль не адпачыў. Проста з яго пакоя мы пайшлі на другую трэніроўку, я толькі занёс свой камп’ютар назад. Капітан «Мілана» і зборнай Італіі патраціў на мяне тры гадзіны!

Адным сваім учынкам ён набыў баявую адзінку, гатовую змагацца за клуб, за яго і за ўсіх хлопцаў. Мальдзіні паказаў: «Я капітан, я тут для таго, каб у камандзе ўсё было добра. Калі камусьці патрэбна дапамога, я заўсёды побач». Я ўбачыў характар Паола, яго чалавечнасць, generoso па-італьянску», — расказаў Віталь Кутузаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай77

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Усе навіны →
Усе навіны

У Грэцыі прапануюць перанакіраваць рэкі для забеспячэння Афін вадой

Трамп заявіў, што ў Афганістане саюзнікі па НАТА адседжваліся ў тыле. Ветэраны ў Еўропе страшэнна абураныя16

Павышаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту1

Апытанне: больш за палову еўрапейцаў лічаць Трампа «ворагам Еўропы»19

Вось як працуе тэлеграм-бот, з дапамогай якога ўзламалі журналіста Казакевіча1

Пад Гроднам паляўнічых мабілізавалі на адстрэл ваўка8

«Вось гляджу на тэрмометр — дома +13». Беларуска з Кіева расказала, як яе сям'я перажывае гэту цяжкую зіму3

«Паліцы пустыя». Перакупшчыкі масава вывозяць з Польшчы ў Беларусь яйкі Kinder адной серыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай77

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць