Свет

Украінскага белага тыгра эвакуююць ад вайны ў Вялікабрытанію. Зараз ён чакае пераноску адпаведнага памеру

Белага тыгра па імені Алекс вывязуць з прытулку для кінутых жывёл пад Кіевам у Лінкальншырскі парк дзікай прыроды ва ўсходняй Англіі, распавялі Бі‑бі‑сі ў кіраўніцтве гэтай установы.

Алекса знайшлі кінутым летась у Харкаўскай вобласці. Зараз ён жыве ў «Цэнтры выратавання дзікіх жывёл» у Чубінскім Кіеўскай вобласці.

Стыў Нікалс, генеральны дырэктар Лінкальншырскага парку дзікай прыроды, распавёў, што тыгр утрымліваецца ў «бетоннай скрынцы з саломай на падлозе», але гэта максімум таго, што могуць забяспечыць валанцёры шэлтара. «Бедныя людзі ледзьве спраўляюцца з тым, каб вада не замярзала, — адзначыў ён. — Мы так востра перажываем, што на гэты бок працэсу мы паўплываць не можам».

Па словах Нікалса, яго заапарк аформіў усе дакументы на перавозку жывёлы ў Злучанае Каралеўства, і зараз засталося даставіць спецыяльны кантэйнер для яго транспарціроўкі. «Зараз мы на той стадыі, калі засталося толькі атрымаць габарыты кантэйнера, каб можна было падабраць машыну і дату перавозкі», — растлумачыў ён.

З Украіны тыгра павязуць праз Польшчу і краіны Паўночнай Еўропы ў англійскі порт Дуўр, а адтуль — у Лінкальншырскі парк дзікай прыроды. «Я б сказаў, што на працягу трох тыдняў ён адправіцца ў шлях», — дадаў дырэктар.

Паводле інфармацыі заапарка, калі тыгра знайшлі без нагляду, ён быў знясіленым, абязводжаным і заражаным паразітамі. У яго выявілі праблемы з печанню, ныркамі і страўнікава-кішачным трактам.

Нікалс абяцае, што ў Англіі звер зможа «жыць у раскошы», а не «прачынацца з абледзянелым футрам».

Па прыбыцці яму арганізуюць працэс адаптацыі з трох стадый. Спачатку тыгра паселяць у закрытым памяшканні з прасторай для сну, для гульняў і для кармлення. Пазней пад кантролем ветэрынараў ён зможа перабрацца ў адкрыты вальер, а затым пазнаёміцца з іншымі тыграмі парку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа заявіў пра тупік у вайне паміж Расіяй і Украінай і адсутнасць перспектыў мірнага ўрэгулявання3

Шаман год збіраўся ў тур па Беларусі — цяпер канцэрты адмянілі без тлумачэнняў6

Паўднёвая Карэя адклікае пасла з Украіны6

Расія ўдарыла па рэйсавых аўтобусах у Краматорску. Загінулі 12 чалавек2

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць