Свет33

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было

Другая сустрэча расійскай і ўкраінскай дэлегацый пры пасярэдніцтве ЗША, якая адбылася 24 студзеня ў Абу-Дабі, працягвалася больш за тры гадзіны і не прывяла да кампрамісу па ўкраінскім пытанні, піша The Moscow Times.

Фота: урад ААЭ

Украінскія чыноўнікі ахарактарызавалі перамовы як пазітыўныя і канструктыўныя. Яны таксама адзначылі, што наступны раўнд сустрэч запланаваны ў Абу-Дабі ўжо на наступным тыдні. Аналагічную ацэнку даў і прадстаўнік урада Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, пра што паведамляе агенцтва Reuters.

Паводле слоў прадстаўніка ААЭ, бакі абмяркоўвалі нявырашаныя пытанні ў межах мірнага плана, прапанаванага Вашынгтонам, і пры гэтым прадстаўнікі Кіева і Масквы размаўлялі непасрэдна адзін з адным. Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заяўляў, што галоўным неўрэгуляваным застаецца тэрытарыяльнае пытанне. Масква, як і раней, настойвае на перадачы ёй усёй тэрыторыі Данбаса.

Уладзімір Зяленскі таксама падкрэсліў канструктыўны характар перамоў. Паводле яго, асноўная ўвага была нададзена магчымым параметрам завяршэння вайны. Ён адзначыў важнасць разумення з боку ЗША неабходнасці амерыканскага маніторынгу і кантролю за працэсам мірнага ўрэгулявання і гарантавання бяспекі. Амерыканскі бок, паводле слоў прэзідэнта Украіны, абмяркоўваў магчымыя фарматы замацавання дамоўленасцяў і ўмовы бяспекі, патрэбныя для гэтага.

Крыніца расійскага дзяржаўнага агенцтва ТАСС паведаміла, што сустрэча не была безвыніковай і пэўныя вынікі ўсё ж ёсць, хоць дэталі не ўдакладняліся.

Па выніках дзвюх сустрэч бакі дамовіліся данесці ўсе падрабязнасці да кіраўніцтва сваіх краін і ўзгадніць далейшыя крокі з нацыянальнымі лідарамі. Зяленскі заявіў, што пры гатоўнасці рухацца далей — а Украіна такую гатоўнасць мае — перамовы будуць працягнутыя, магчыма, ужо на наступным тыдні.

Украінскую дэлегацыю на сустрэчы ўзначальваў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Рустэм Умераў, а расійскую — начальнік Галоўнага ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл РФ Ігар Касцюкоў.

Каментары3

  • Спадар
    24.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • .
    24.01.2026
    А кто-то ожидал каких-то результатов? Путин хочет весь Донбасс, Украина его не отдаст. Нет компромиссов, будет война
  • Чырвоныя Чаравічкі
    25.01.2026
    Ды няўжо? Вось так дзіва

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча8

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Еўропа створыць касмічны апарат для прыбірання смецця на арбіце

«Пуцін і Сі нам не сябры». Як на Захадзе рэагуюць на саміт Трампа ў Шэньджэні1

У Беларусі ўзрасла колькасць забойстваў2

«Святлана не прыйшла на стрым, сапсаваўшы мне дзень нараджэння і настрой і не падарыўшы ніякага падарунка»43

Стала вядома, як будзе выглядаць выпраўленая скульптура беларускай жанчыны ў Быхаве20

Зяць Трампа паведаміў, што Пуцін згодны на гарантыі Украіне паводле прынцыпу пятага артыкула НАТА5

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць67

Сяргей Ціханоўскі абурыўся беларускай мовай Святланы Ціханоўскай96

Пастаўкі беларускага бензіну ў Расію дасягнулі рэкорднага ўзроўню4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча8

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць