Свет22

Зяленскі: Украіна ніколі не была і не будзе перашкодай для міру

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім традыцыйным вячэрнім звароце адрэагаваў на раней зробленае прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам сцвярджэнне, што заключэнне патэнцыйнага мірнага пагаднення нібыта больш зацягвае ўкраінскі, чым расійскі бок.

Уладзімір Зяленскі. Фота: president.gov.ua

«Ніколі Украіна не была і не будзе перашкодай для міру. Менавіта расійскія ракеты, расійскія «шахеды», расійскія спробы знішчыць Украіну з'яўляюцца выразнымі доказамі, што Расіі патрэбныя зусім не пагадненні.

Калі праз Расію ва ўкраінцаў няма электрычнасці па 20‑30 гадзін і калі расійскія ўдары накіраваныя на тое, каб зламаць нашу энергетыку і нашых людзей, менавіта на Расію трэба ціснуць.

Я дзякую ўсім, хто ў гэтым Украіну падтрымлівае. Будзем значна больш актыўна весці нашу дыпламатычную працу — і публічную ды афіцыйную, і непублічную ды неафіцыйную», — заявіў Уладзімір Зяленскі.

Каментары2

  • час сышоў
    16.01.2026
    Прапусціў Стамбул, прафукаў час, калі Пуцін быў слабы, калі на яго толькі падалі ў вышук у Міжнародны суд, і яму ніхто не падаваў рукі. Тады можна было дамаўляцца, Лаўроў штодзень прасіўся.
    Цяпер ужо Пуцін перагрупіраваўся, Кітай, Брыкс, Казанскі форум. Яго апетыты выраслі. Позна, Зяленскі
  • Filipp
    16.01.2026
    "Зяленскі: Украіна ніколі не была і не будзе"
    Ціпун табе на языке.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць