Беларускі форвард «Хершы Беарс» Ілля Протас абраны для ўдзелу ў Матчы зорак Амерыканскай хакейнай лігі (другая па значнасці хакейная ліга ў Паўночнай Амерыцы пасля НХЛ), паведамляе «Беларускі хакей».

Беларускі форвард «Хершы Беарс» Ілля Протас абраны для ўдзелу ў Матчы зорак АХЛ, які адбудзецца 10—11 лютага ў Рокфардзе, штат Ілінойс.
Пра гэтую навіну малодшы Протас даведаўся ад старэйшага брата Аляксея Протаса, які абараняе колеры «Вашынгтона» ў Нацыянальнай хакейнай лізе.
19‑гадовы Ілля Протас у цяперашнім сезоне АХЛ у 34 матчах набраў 27 (14+13) балаў. Сярод навічкоў лігі ён займае чацвёртае месца ў спісе бамбардзіраў і другое — у спісе снайпераў.
Малодшы Протас быў абраны «Вашынгтонам» на драфце 2024 года, аднак у НХЛ пакуль не дэбютаваў.
The Pro Bros
There's no better way to find out you're an @TheAHL all-star than from your big brother! pic.twitter.com/Sm8pL5pMVw
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары