З Масквы. Блог Алеся Чайчыца1616

Трасянка як прадмет гонара аўстрыйцаў

Беларусам не варта саромецца не тое што беларускай мовы, але і трасянкі таксама.

Беларусь мае вельмі шмат паралеляў з Аўстрыяй: сваёй гісторыяй, сваім з’яўленнем як нацыі, і ў тым ліку хочацца адзначыць паралелі на моўным узроўні.

Афіцыйная мова ў Аўстрыі — нямецкая, у буйных гарадах, асабліва Вене, людзі ў побыце звычайна размаўляюць досыць блізка да літаратурнага стандарта. Адначасова яны маюць ўласныя гаворкі (прыкладам венскі дыялект Wienerisch), якія жывуць і пра якія дбаюць. Існуе нават невялікая Вікіпедыя на аўстрыйска-баварскім дыялекце. Вікіпедыю на трасянцы хацелі стварыць, але зроблена гэта так і не было.

Стаўленне аўстрыйцаў да свайго дыялекта цікавае і павучальнае для беларусаў, якія звыкліся саромецца сваіх родных беларускай мовы і вытворнай ад яе трасянкі.

На аўстрыйскім дыялекце, які, паўтаруся, не мае статуса мовы і нават кадыфікацыі, пішуць вершы і песні, ім шырока карыстаюцца ў штодзённым жыцці. У прынцыпе, падобнае стаўленне да сваіх дыялектаў існуе і ў рэгіёнах Нямеччыны, але ў аўстрыякаў гэта бадай што выражана яшчэ яскравей — усё ж самастойная нацыя! Калі не памыляюся, у першай палове 20 стагоддзя існавалі праекты стварэння літаратурнай аўстрыйскай мовы, але яны не былі рэалізаваныя:

у адрозненне ад беларусаў, аўстрыйцы не мелі нагэтулькі моцных традыцый культурніцкай аўтаноміі ад вялікага суседа — Нямеччыны і ў адрозненне ад галандцаў ці люксембуржцаў спазніліся з стварэннем уласнай, асобнай ад агульнанямецкай, мовы.
Тым не меней, аўстрыйцы маюць багата самастойнай ад немцаў юрыдычнай і афіцыйнай лексікі ў рамках уласнага стандарта нямецкай мовы.

У 70я — 80-я гады ў Аўстрыі была моцная мода на так званы Austropop — эстрадную музыку на аўстрыйскім дыялекце.
Гэтая музыка застаецца вельмі папулярнай і дагэтуль. Вось, напрыклад, цудоўная песня аднаго з найбольш вядомых аўстрапоп-гуртоў STS:

Ці вось песня «Schifoan» («Катацца на лыжах»), любімы гімн аўстрыйскай гарналыжнай індустрыі:

Фалько, найбольш вядомы ў свеце аўстрыйскі поп-спявак і дагэтуль ня гледзячы на рэтро-статус культавая асоба ў сябе на радзіме, таксама ў свае тэксты ўстаўляў шмат аўстрыйскага дыялекта.

***

У Беларусі чыноўнікі лезуць з скуры, размаўляючы па-расейску, а некаторыя з іх ужываюць беларускія словы выключна ў зневажальным кантэксце.

Некаторыя расейскамоўныя беларускія месцічы камплексуюць, калі не могуць правільна вымавіць расійскае «ч». Іншыя, паболей урбанізаваныя, з уласцівай беларусам неталерантнасцю і крытыканствам накідваюцца з енкамі «быдла! калгаснікі!» на тых сваіх суайчыннікаў, хто так робіць ці хто ўжывае ў расейскай мове словы і выразы «бурак» ці «с большего».

Аўстрыйцы дык хутчэй наадварот, з асаблівай асалодай падчас пары ўстаўляюць у сваю прамову дыялектнае слаўцо дзеля пікантнасці. І наадварот любяць пакпіць з літаратурнага нямецкага вымаўлення.

Калі б расійскамоўныя беларусы былі аўстрыйцамі, яны б толькі падкрэслівалі сваё цвёрдае «ч» і гэканне. Бо ў гэтых рэчах няма, насамрэч, абсалютна нічога, чаго трэба было б саромецца.

Нават наадварот: гэта адметна, прыкольна, а галоўнае — сваё ўласнае. А з улікам таго, што трасянка — гэта прыступка да літаратурнай беларускай мовы, дык калі б беларусы былі б аўстрыйцамі, яны б, зрэшты, размаўлялі па-беларуску.

І на паследак відэа, дзе на каларытным аўстрыйскім дыялекце прамаўляе бадай што самы вядомы ў свеце аўстрыяк сярод нашых сучаснікаў — Арнольд Шварцэнэггер:

Не саромцеся беларускай мовы і таксама не саромцеся і сваёй роднай трасянкі — яе ў Заходняй Еўропе ніхто б не саромеўся.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць31

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Усе навіны →
Усе навіны

На свабоду выйшаў асуджаны па справе канала «Армія з народам» Сяргей Ярашэвіч, муж Антаніны Канавалавай

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

«Сала з хлебам і краб з ікрой могуць быць аднолькава смачнымі». Пра гэты рэстаран гаворыць увесь Instagram13

Фельчар Арсень з праблемамі слыху з мінскай бальніцы хуткай дапамогі спявае на мове жэстаў і скарае сацсеткі ВІДЭА2

Эвакуяваны з Беларусі Аляксей Санчук — барабаншчык пратэстаў-20201

«Парк медыцыны» з'явіцца ў Партызанскім раёне1

УСУ нанеслі ўдар па складзе Wildberries пад Уладзімірам1

Ратавальнікі знайшлі цела альпініста Нірмала Пурджы. Ён загінуў пад лавінай у Пакістане

У Белгарадзе пасля атакі дронаў гарыць універсітэт, дзе распрацоўвалі беспілотнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць31

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць