Свет66

Лаўроў: Грэнландыя не з'яўляецца натуральнай часткай Даніі

«Гэта каланіяльная тэрыторыя», — мяркуе міністр замежных спраў Расіі.

Фота: Adi Weda/Pool Photo via AP

Грэнландыя — аўтаномная вобласць Даніі, на прэтэнзіі да якой заяўляе прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, — не з’яўляецца натуральнай часткай каралеўства, заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў. Паводле яго слоў, валоданне Капенгагенам гэтым стратэгічна важным востравам з’яўляецца вынікам каланізацыі.

«Грэнландыя першапачаткова не была часткай ні Даніі, ні Нарвегіі. Гэта каланіяльная тэрыторыя. Хаця жыхары прывыклі да свайго становішча і адчуваюць сябе камфортна, сутнасць застаецца ранейшай», — паведаміў Лаўроў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай падвядзенню вынікаў працы расійскай дыпламатыі ў 2025 годзе.

Міністр таксама параўнаў Грэнландыю з Крымам з пункту гледжання значнасці гэтых тэрыторый: «Крым не менш важны для бяспекі Расійскай Федэрацыі, чым Грэнландыя для Злучаных Штатаў». Паводле яго слоў, на тэрыторыі Крыма перад яго анексіяй Масквой быў праведзены рэферэндум, у той час як у Грэнландыі «ніхто ніякіх перамоваў з насельніцтвам не праводзіў: Трамп проста заявіў, што гэтая тэрыторыя патрэбная для бяспекі ЗША». Такая пастаноўка пытання не адпавядае прынцыпам, ухваленым Генеральнай асамблеяй ААН, дадаў кіраўнік расійскага МЗС.

Каментары6

  • Х
    20.01.2026
    Лаўроў забыў дадаць што Грэнландыя то "ісконна рузке землі".
  • Ну да!
    20.01.2026
    Да ну!, Лавров знает, что у России есть большая дубинка, меньше чем у США, но все же большая. К сожалению мир всё больше становиться таким, что у кого дубинка больше, тот и прав.
  • %
    20.01.2026
    А як там, конь-галава, наконт Якуціі, Ямала, Байкала, і г.д ? Адкажы, Рыбентроп

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі2

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць