Гісторыя адбылася ў Асіповіцкім раёне. Неяк суботнім адвячоркам кампанія з трох чалавек — два мужчыны і жанчына — бавілі час на кухні пацярпелага выпіваючы.

У нейкі момант госць узяў са стала незвычайны кухонны нож гаспадара — з доўгім, выгнутым ва ўсходнім стылі клінком, з гравіроўкай, — і пачаў уцякаць з ім.
Дагнаць зламысніка не ўдалося, і жыхар Асіповічаў не мог перажыць страту, бо выкрадзены нож быў дарагім (коштам больш за 300 рублёў).

Была распачата крымінальная справа па артыкуле «Рабаванне». Падчас агляду месца здарэння — дома пацярпелага — эксперт-крыміналіст выявіў сляды рук, у тым ліку на бутэльцы з-пад спіртнога.

Сляды рук належалі раней судзімаму 47‑гадоваму жыхару Асіповіцкага раёна —таму самым госцем пацярпелага. Гэта ж пацвердзілі і вынікі судовай дактыласкапічнай экспертызы.
У ягоным доме знайшлі нож, схаваны пад канапай, і накіравалі яго на судовую экспертызу. Згодна з высновамі эксперта, нож выраблены заводскім спосабам, з’яўляецца вырабам, канструктыўна падобным да халоднай зброі, але да катэгорыі халоднай зброі не адносіцца.
Каментары
Так, не больш. Галімая штампоўка на клінку,не ламінат, значыць хутчэй за ўсё і тэрмічка кепская, ручка з нейкага таннага тэксталіту або таннай мікарты і гд. Лайно карацей.
Чтоб так накручивать цену - это,я вам скажу,не каждый напиток справится.