У канцы кастрычніка ў адной з мінскіх сем’яў адбыўся канфлікт. Бацька рабіў дамашняе заданне разам з 9‑гадовым сынам. Але хлопчык не ўсё разумеў, бацька моцна раззлаваўся і даў яму па патыліцы.

Бацька не разлічыў сілу ўдару — і хлопчык ударыўся тварам аб кнігу. У выніку ў яго на твары з’явілася гематома. Паколькі само дзіця не можа абараніць свае правы, прыцягненне мужчыны да адказнасці ініцыяваў намеснік пракурора. Паводле закона адміністрацыйны працэс не падлягае спыненню нават у выпадку прымірэння.
У выніку справа дайшла да суда. Яе разглядаў суд Маскоўскага раёна горада Мінска: бацьку хлопчыка прызначылі пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арыштa на 10 сутак
Каментары
[Зрэдагавана]