Здарэнні11

Махляры запалохалі школьніка і прымусілі перавесці бацькоўскія чатыры тысячы даляраў у крыптавалюту

У Першамайскае РУУС Мінска звярнуліся бацькі 15‑гадовага школьніка, які стаў ахвярай ашуканцаў, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Падлетак адказаў на званок ад «дамафоннай службы» і прадыктаваў код з SMS-паведамлення. Пасля гэтага зламыснікі патэлефанавалі яму другі раз і ўжо прадставіліся супрацоўнікамі Беларускай дзяржаўнай інспекцыі па электрасувязі. Яны паведамілі, што падлетак толькі што быў уцягнуты ў злачынства.

Каб унікнуць вобшуку і пакарання, яго прымусілі напісаць распіску аб супрацоўніцтве, трымалі на сувязі на працягу чатырох дзён і забаранялі абмяркоўваць тое, што адбываецца, з бацькамі.

Пад кіраўніцтвам ашуканцаў дзевяцікласнік усталяваў на смартфон крыптакашалёк. А калі бацькі пайшлі на працу, ён узяў у іх 4 тысячы даляраў, якія па парадзе куратараў перадаў крыптаабнальшчыку.

Школьніку паабяцалі, што пасля праверкі наяўныя сродкі будуць вернутыя. Але праз некаторы час замест грошай куратары пачалі даваць яму новыя заданні, а крыптакашалёк аказаўся пустым. Тады падлетак зразумеў, што стаў ахвярай ашуканцаў, і расказаў пра ўсё бацькам.

Аператыўнікі ўстанавілі асобу крыптаабнальшчыка. Ён не здагадваўся, што непаўналетні перадаваў грошы пад ціскам ашуканцаў. Наяўныя сродкі канфіскаваны і будуць вернуты сям’і. У дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.

Міліцыя заклікае бацькоў і педагогаў расказаць дзецям пра новую схему ашуканцаў. Падлеткі павінны ведаць, што могуць звярнуцца да вас у любой складанай сітуацыі, нават калі гаворка ідзе пра злачынства.

Каментары1

  • Намасце
    29.01.2026
    Карацей, у нас тры катэгорыі доўб...: 1) падлеткі, 2) дарослыя, 3) пенсіянеры.

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У палітзняволенай мастачкі Аксаны Шаляпінай дыягнаставалі анкалагічнае захворванне5

Расійскіх агентаў з тэлеграм-канала «Рыбарь» заўважылі за правядзеннем здымак у Еўропе. Пасля выкрыцця яны ўцяклі3

Трамп заявіў, што працуе над калійнай здзелкай з Беларуссю. Угнаенні маюць быць таннейшыя за канадскія25

ЕС і Канада ствараюць новы альянс з удзелам іншых краін, але без ЗША, Кітая і Расіі1

Былы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама апынуўся у СІЗА КДБ7

На гэтым тыдні можна схадзіць на бясплатныя экскурсіі па Мінску

Палякі пачалі атрымліваць прапановы працы за 35 еўра за гадзіну. Так іх могуць вербаваць6

ЕС перамаўляецца аб выключэнні расійскага алігарха Алішэра Усманава з санкцыйнага спісу. Часу зусім няшмат4

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць