Свет11

Марк Рутэ заклікаў краіны Еўрасаюза, якія «сядзяць на запасах перахопнікаў», перадаць іх Украіне

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ заклікаў краіны Еўрапейскага саюза, якія маюць значныя запасы ракет-перахопнікаў для сістэм супрацьпаветранай абароны, перадаць гэтае ўзбраенне Украіне. З такой заявай ён выступіў 26 студзеня на пасяджэнні камітэта Еўрапарламента па пытаннях бяспекі ў Бруселі, піша «Еўрапейская праўда».

Марк Рутэ. Фота: Dursun Aydemir / Anadolu via Getty Image

Паводле слоў Рутэ, у некаторых дзяржаў ЕС дагэтуль захоўваюцца вялікія арсеналы ракет-перахопнікаў, і кіраўніцтва НАТА лічыць, што істотная іх частка павінна быць перададзена Украіне, бо гэта зараз з’яўляецца відавочным прыярытэтам.

Генсак НАТА адзначыў, што дакладна ведае, у якіх краін ёсць такія запасы, аднак не можа назваць іх публічна. Пры гэтым галоўнакамандуючы Аб’яднаных узброеных сіл НАТА ў Еўропе цалкам падтрымлівае ідэю перадачы гэтага ўзбраення Кіеву.

Рутэ звярнуў увагу дэпутатаў Еўрапарламента на тое, што кожную ноч па Кіеве, Львове, Харкаве і іншых буйных гарадах Украіны запускаюць дзясяткі ракет і сотні беспілотнікаў. Узровень іх перахопу знізіўся, у першую чаргу з-за недахопу ракет для сістэм NASAMS, якія ўжо знаходзяцца ва Украіне. Аналагічная сітуацыя і з комплексамі Patriot, якія патрабуюць пастаяннага папаўнення ракет-перахопнікаў.

Па словах генсака НАТА, існуе два шляхі вырашэння гэтай праблемы: пастаўкі ў межах амерыканскай вайсковай дапамогі або выкарыстанне запасаў, якія ўжо ёсць у нацыянальных арсеналах еўрапейскіх краін.

Ён заклікаў еўрадэпутатаў уплываць на свае ўрады і настойваць на перадачы гэтага ўзбраення Украіне, адзначыўшы, што некаторыя дзяржавы ўжо пачалі дзейнічаць у гэтым кірунку.

Марк Рутэ падкрэсліў, што гаворка ідзе пра пытанне жыцця і смерці кожны дзень, а таксама пра абарону крытычнай, у тым ліку энергетычнай, інфраструктуры Украіны.

Каментары1

  • Крывадушша Еўропы
    27.01.2026
    Не "перадалі". А ўсяго толькі " заклікаў краіны Еўрасаюза, якія «сядзяць на запасах перахопнікаў», перадаць іх Украіне".
    Еўрапейцы прыгожа пахлопалі прэзідэнту Украіны і далей «сядзяць на запасах перахопнікаў».
    Ну хоць адзін еўрапейц заклікаў перадаць іх Украіне. Астатнія і гэтага не зрабілі.
    Словы, словы, словы ...

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць