Здароўе

Больш за палову інфарктаў і інсультаў можна прадухіліць — навукоўцы

Вялікае даследаванне паказала, што пяць фактараў рызыкі абумоўліваюць развіццё кожнага другога захворвання сардэчна-сасудзістай сістэмы. Пытаннем застаецца, што ёсць прычынай другой паловы выпадкаў.

сердечно-сосудистая система сардэчна-сасудзістая сістэма the cardiovascular system
Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: Getty Images

Міжнароднае даследаванне, праведзенае Універсітэцкай бальніцай Гамбург-Эпендорф і Цэнтрам інавацый у галіне аховы здароўя, паказала, што такіх сардэчна-сасудзістых захворванняў, як сардэчны прыступ, атэрасклероз або інсульт, можна было б пазбегнуць больш чым у паловы пацыентаў.

Вынікі даследавання апублікаваныя ў «Медыцынскім часопісе Новай Англіі».

Навукоўцы прааналізавалі даныя 112 кагортных даследаванняў, якія ахапілі 1,5 мільёна чалавек (54,1% — жанчыны) з сярэднім узростам 54,4 года з 34 краін.

Вынікі паказалі, што залішняя вага, гіпертанія, падвышаны ўзровень халестэрыну, курэнне і цукровы дыябет маюць прамую сувязь з больш чым паловай выпадкаў сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Так, на працягу 10 гадоў яны абумовілі развіццё гэтага тыпу захворванняў у 57% мужчын і 53% жанчын. Смяротнасць у 10-гадовай перспектыве склала 22% сярод мужчын і 19% сярод жанчын.

Навукоўцы адзначаюць, што атрыманыя вынікі былі нечаканымі, так як да гэтага лічылася, што названыя пяць фактараў рызыкі абумоўліваюць 75% сардэчна-сасудзістых захворванняў. Новыя высновы асабліва важныя, бо сведчаць аб неабходнасці правядзення далейшых даследаванняў дзеля пошуку тлумачэння для другой паловы выпадкаў.

У кожным разе, як адзначаюць даследчыкі, атрыманыя вынікі сведчаць аб неабходнасці сур'ёзнага стаўлення да правядзення прафілактычных мерапрыемстваў.

Здаровы лад жыцця, а таксама кантроль і лячэнне названых фактараў рызыкі могуць прадухіліць развіццё такіх сардэчна-сасудзістых захворванняў, як атэрасклероз ці сардэчная недастатковасць.

Асабліва гэта датычыць карэкціроўкі высокага ціску, які ёсць распаўсюджанай прычынай сардэчных прыступаў і інсультаў.

Чытайце яшчэ:

«Ціхі забойца». Як абараніць сябе ад трамбозу

Гэтыя сімптомы могуць сведчыць аб сардэчнай недастатковасці

Панізіць артэрыяльны ціск дапамогуць простыя практыкаванні

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць