Грамадства2020

«А што Эпштэйн? Можна падумаць, што ты б адмовілася». Боты ўсталі на абарону Карыны Шуляк

Не ведаем, што б гэта значыла, але боты з лукашэнкаўскіх ботафермаў усталі на абарону Карыны Шуляк. Навіна пра тое, што амерыканскі фінансіст Джэфры Эпштэйн, асуджаны за сэксуальныя злачынствы, завяшчаў беларусцы Карыне Шуляк 50 мільёнаў долараў і нерухомасць, выклікала бурную рэакцыю ў сацыяльных сетках. Акрамя ботаў, апраўдваюць Шуляк і многія звычайныя беларускі.

Карына Шуляк і Джэфры Эпштэйн у 2019 годзе, пасля таго ўжо як ускрыліся факты пра гандаль жанчынамі, у тым ліку і падлеткамі. Фота: Billy Farrell / BFA.com

У сваіх каментарыях карыстальнікі падзяліліся на тых, хто шчыра віншуе дзяўчыну, і тых, для каго непрымальна такая спадчына. Першых нашмат больш, прычым значную частку іх складаюць акаўнты, якія мы падазраем у прыналежнасці да прапагандысцкіх ботасетак і якія лайкаюць сваіх узаемна.

Вось што пішуць прыхільнікі Карыны Шуляк:

«Шчыра рада за дзяўчыну. Зараз галоўнае, каб гэта не зацьміла ёй розум. І каб яна правільна скарысталася спадчынай».

«Ай, дзяўчына, малайчына (без сарказму і злараднасці)».

«Дзяўчына малайчына».

«Малайчына дзяўчына, заслужыла. Шчасця табе, дарагая».

Некаторыя бачаць у гэтай гісторыі са спадчынай нават нагоду для нацыянальнага гонару:

«Хоць недзе беларусы на першым месцы, шчыра… Проста прыемна за яе», — лічыць нехта.

«Зычліўцы, парадуйцеся за зямлячку!» — дадае яшчэ адзін карыстальнік.

Нават напаміны пра тое, кім насамрэч быў фінансіст, не суцішаюць хвалю захаплення. Для многіх рэпутацыя Эпштэйна не з’яўляецца перашкодай для прыняцця ягоных грошай. Вось характэрныя дыялогі з абмеркаванняў:

— Шчыра радая за Карыну, малайчына дзяўчына! Без сарказму» (Гэты каментар сабраў звыш чатырох з паловай тысяч лайкаў).

— І няважна, што гэта ад пачвары?

— І няважна. Можна падумаць, што ты б адмовілася.

— Ну і добра. Няхай жыве і будзе шчаслівай. (амаль 1300 лайкаў).

— Я рада за гэтую дзяўчыну ад чыстага сэрца.

— Вы ў курсе, за што ён ёй гэтыя грошы даў?

— Не ведаю. Якая розніца? Галоўнае, што дал. Вы б глядзелі, адкуль вам прыйшла спадчына, калі б яна прыйшла менавіта вам?»

«А што Эпштэйн? Можна падумаць, што ты б адмовілася», — піша яшчэ адна карыстальніца.

Зрэшты, знайшліся і тыя, хто катэгарычна не хацеў бы апынуцца на месцы Карыны і лічыць такія грошы праклятымі:

«Лепш жыць на адзін заробак усё жыццё, чым атрымаць гэтую спадчыну на крыві!»

«Не забывайце, чым ён займаўся!! Такіх брудных грошай я б не хацела! Барані Божа!»

«Ратуй, Госпадзе, ад такіх грошай і людзей».

Каментары20

  • Чаравікі
    10.02.2026
    Якія там боты? За 50 млн. сапраўды вельмі многія б "не адмовіліся"
  • Аляксандр
    10.02.2026
    Я хоць і не бот як быццам, але цалкам падтрымліваю Карыну. Яна асабіста камусьці нашкодзіла? Ці атрыманне ёю грошай камусьці нашкодзіць? Калі не, з якой нагоды ёй адмаўляцца?
    І яшчэ ў дадатак: ці сапраўды Эпштэйн "пачвара"? Ён не прымушаў ні да чаго ні адну дзяўчыну. Ён толькі прапанаваў ім працу ў эскорце. Для тых з іх, каму было поўныя 18, гэта ўвогуле законна (ці павінна быць законна!). Але частка была непаўналетнімі (не малалетнімі!), на год (зрэдку на 2-4 гадоў) малодшай. А гэта ўжо незаконна, і за гэта ён і сядзеў.
  • Мораль
    10.02.2026
    Ещё бы, вон гриша за поллитра вылизывает. А такие миллионы ябатькам и не снились.

Цяпер чытаюць

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Да канца гэтага года мы павінны мець свае боепрыпасы да артылерыйскіх сістэм39

Урад Ціханоўскай прыняў пастанову «Аб беларускім партызанска-супраціўным руху»25

У Будслаўскім касцёле люты холад: прыхаджане стаяць у пухавіках і шапках, а святары адпраўляюць службу ў пальчатках4

Міжнародная ліга КВЗ спыняе сваю працу ў Мінску пасля 12 гадоў3

Ад 7 еўра за гадзіну на будоўлі ў Гамбургу да 14 еўра на Алімпіядзе ў Парыжы: досвед беларуса пра заробкі ў Еўропе6

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць5

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць