Вайна44

У Белгарадзе пачалі эвакуяваць дзяцей у іншыя рэгіёны

У ноч на 8 лютага была атакавана ЦЭЦ «Луч» у расійскім Белгарадзе. Гэта выклікала блэкаўт. А пры спробах падключыць сеткі пачаліся шматлікія разрывы труб і паўторныя кароткія замыканні. 80 тысяч жыхароў Белгарада засталіся без ацяплення.

Фота: тэлеграм-канал губернатара Белгарадскай вобласці Вячаслава Гладкова

Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў прызнаў, што аднавіць энергетыку ў рэгіёне да канца не атрымліваецца.

«Тыя дзеянні, якія нашы энергетыкі і цеплавікі рабілі апошнія двое сутак, пакуль не прыводзяць да доўгачаканага выніку. Мы аднавілі газазабеспячэнне, нам застаецца падключыць 500 спажыўцоў па электразабеспячэння ў дамах, мы вырашылі праблемы з падачай халоднай вады і водаадвядзеннем, але ў нас ёсць праблема па ацяплення», — піша ён у тэлеграм-канале.

З-за гэтага ў 455 шматкватэрных дамах, 25 дзіцячых садках, 17 школах, 9 паліклініках і 4 ВНУ пачалі зліваць ваду з сістэмы ацяплення.

«Аднаўленчыя работы, як я ўжо сказаў, працягваюцца. Па меры іх выканання, калі мы ўбачым, што наша ЦЭЦ будзе гатовая да падачы цяпла, мы будзем запаўняць сістэму ацяплення і падаваць цепланосьбіт у жылыя дамы, у сацыяльныя аб’екты, у камерцыйныя прадпрыемствы. Калі мы гэтага не зробім, урон ці шкода будзе практычна катастрафічнай для кожнага жыхара, які жыве ў гэтай частцы горада», — піша Гладкоў.

Пункты абагрэву ў вобласці перавялі на кругласутачны рэжым працы. Пачалі эвакуацыю дзяцей у іншыя рэгіёны.

«Дарагія сябры, калі вы гатовыя пакінуць дзяцей нам, то мы бяром на сябе адказнасць за іх знаходжанне — вам трэба патэлефанаваць у адміністрацыю горада Белгарада ці сваёй загадчыцы дзіцячага садка, куды вы ходзіце, пакінуць свае кантакты, і мы гэтую працу ўжо пачнем выконваць з сённяшняга дня. Калі ў вас дзеці школьнага ўзросту: вы пакідаеце, як і ў 2024—2025 гадах, свае заяўкі ў адміністрацыі горада Белгарада, і мы адпраўляем дзяцей у іншыя рэгіёны — у тыя месцы, якія ўжо звыклыя, як, напрыклад, Рэспубліка Крым, і ў бліжэйшыя рэгіёны — з губернатарамі зараз прагаворваем», — паведаміў Гладкоў.

Каментары4

  • Карма
    08.02.2026
    Белгородчане 24 февраля 22 года отмечали начало агрессии шампанским.
  • Спадар
    08.02.2026
    Варшаўскі бабёр, Там няма чым "задумвацца" ---- ўся іх гісторыя аб гэтым сведчыць... Варвары.
  • В. Л.
    09.02.2026
    Эвакуяваць у Крым — тое, канешне, бігбрэйн мув. Там жа ніякіх баявых дзеянняў няма, праўда?

Цяпер чытаюць

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве36

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне паказалі, як запускаюць ракеты «Фламінга» ВІДЭА1

У Швейцарыі правядуць рэферэндум адносна абмежавання колькасці насельніцтва3

Чаму дактары не могуць дамовіцца наконт хваробы Альцгеймера1

Пашкоджанне кантактнай сеткі паралізавала рух тралейбусаў у Мінску

У Беларусь прыйшоў новы сэрвіс таксі з Казахстана3

Праз дзеянні пасажыра збіўся рух некаторых цягнікоў Беларускай чыгункі

Пад Мінскам на месцы былога савецкага піянерлагера з’явіцца спа-гатэль1

Макс Корж аб'явіў пра канцэрт у Дзюсельдорфе6

У найбліжэйшы час перастануць працаваць паштовыя скрынкі tut.by15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве36

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць