Вайна66

80 тысяч жыхароў Белгарада засталіся без ацяплення пасля ўдару па ЦЭЦ

Вайна, развязаная Крамлём, усё мацней адбіваецца на расійскім памежжы.

Белгарад без святла. Фота: «Пепел»

Крытычная сітуацыя склалася ў расійскім памежжы пасля начных абстрэлаў і маштабных аварый на камунальных сетках. У Белгарадзе каля 80 тысяч чалавек застаюцца без цеплазабеспячэння ў лютаўскія маразы. Губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што акрамя праблем з ацяпленнем, каля трох тысяч гараджан пазбаўлены газу, а яшчэ тысяча жыхароў знаходзіцца без электрычнасці.

Калапс пачаўся пасля ракетнага ўдару, мэтай якога стала ЦЭЦ «Луч». Гэта выклікала блэкаўт, які перарос у сістэмную аварыю: пры спробах падключыць сеткі пачаліся шматлікія разрывы труб і паўторныя кароткія замыканні.

Нягледзячы на заявы ўладаў пра «гераічныя намаганні» энергетыкаў, ацяпленне ў дамы так і не вярнулася. Каб выратаваць людзей ад пераахаладжэння, у горадзе разгарнулі пункты абагрэву, у тым ліку ў будынках урада, філармоніі і мясцовай адміністрацыі.

Адначасова з гэтым пад удар трапіла і Бранская вобласць. Паводле заявы губернатара Аляксандра Багамаза, рэгіён быў атакаваны ракетамі «Няптун» і HIMARS. У выніку абстрэлу ў сямі населеных пунктах вобласці цалкам знікла святло, паведамляецца таксама пра двух пацярпелых мірных жыхароў.

Каментары6

  • Клецк
    08.02.2026
    Вайна — яна такая: калі запускаеш яе, рана ці позна холад і цемра прыходзяць і ў тваю хату.
  • Пра мірных жыхароў РФ
    08.02.2026
    Памятаю відэа з Белгарада, дзе пацярпелая ад абломкаў ў яе машыну жанчына, мірная жыхарка Белгарада, абуралася: "У мяне ж муж ваюе на СВО!"
    Самі падумайце, калі зараз на фронце знаходзіцца мільён расейскіх вайскоўцаў (а яны ўсе чыісьці мужы, бацькі, браты, сыны, сябры), то колькі сярод мірных жыхароў Расеі рэальна мірных. А не родзічаў акупантаў.
  • Клим
    08.02.2026
    А скільки у Києві, Харкові, Дніпрі без світла та опалення?

Цяпер чытаюць

У Варшаве сёння развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам

У Варшаве сёння развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргея Міхалка афіцыйна аб’явілі «экстрэмістам»3

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4

У Лагойскім раёне мужчыну забіла дрэвам каля намёта2

Каву з жалудоў па старадаўнім рэцэпце вараць у Астраўцы14

На дне цясніны Курумду ў Кыргызстане знайшлі тры целы

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве сёння развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам

У Варшаве сёння развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць