Свет66

Разам з запаволеннем тэлеграма ў Расіі пачалі блакаваць ютуб

Увечары 10 лютага ў розных рэгіёнах Расіі карыстальнікі сутыкнуліся з поўнай недаступнасцю відэахостынгу YouTube. Як паведамляе «Коммерсант», прычынай стала знікненне дамена YouTube з базы Нацыянальнай сістэмы даменных імёнаў (НСДІ), якая была створана ў Расіі ў межах заканадаўства аб так званым суверэнным Рунэце.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

У выніку збою прылады карыстальнікаў, чый інтэрнэт-трафік праходзіў праз НСДІ, перасталі атрымліваць правільныя IP-адрасы сервераў YouTube. Фактычна адзіным спосабам доступу да сэрвісу засталося выкарыстанне VPN і іншых сродкаў абыходу абмежаванняў.

Эксперты адзначаюць, што праблема закранула толькі трафік, які маршрутызуецца праз расійскую нацыянальную сістэму, бо ў глабальных DNS-запісах дамен YouTube застаўся.

Гэта не першы выпадак збояў у працы YouTube ў Расіі. Калі раней яны тлумачыліся тэхнічнымі праблемамі, то з лета 2024 года пачалі фіксавацца збоі ўжо на ўзроўні даменных імёнаў. Паводле падобнай схемы ў кастрычніку 2024 года часова абмяжоўваўся доступ да месенджараў Discord і Signal.

НСДІ з’яўляецца часткай інфраструктуры «суверэннага Рунэту», закон аб якім уступіў у сілу 1 лістапада 2019 года. Яго афіцыйная мэта — забеспячэнне стабільнай і бяспечнай працы расійскага сегмента інтэрнэту ў выпадку знешніх пагроз. З 2021 года інтэрнэт-правайдэры абавязаныя выкарыстоўваць гэту сістэму.

Каментары6

  • трафік
    11.02.2026
    >прычынай стала знікненне дамена YouTube з базы Нацыянальнай сістэмы даменных імёнаў

    Ну дык DNS нармальны даўно трэба ўсім наладжваць, а ня гэтым вось карыстацца
  • their
    11.02.2026
    Я канешне не спецыяліст, Але чытаючы артыкул прыходжу да высновы, што дастаткова проста змяніць DNS. Не?
  • Спадар
    11.02.2026
    Насамрэч гэта чакае ўсю "союзную державу"....;))))

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея11

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

Да Японіі набліжаецца магутны тайфун: улады заклікалі эвакуявацца двум мільёнам чалавек

Думаеце, птушыны памёт можна пакінуць да наступнага мыцця машыны? Ой не

Пачобут плануе вярнуцца ў Беларусь пасля паездкі ў ЗША, але не ведае, як павядуць сябе ўлады27

Менш стракатасці, больш зеляніны і сметніц. У Гомелі зацвердзілі дызайн-код

Медыя з тэлевізійнага пула Белага дома падтрымалі тэлеканал CNN у канфлікце з Трампам. Не застаўся ўбаку і Fox News8

Уладальнікі «Тры цаны» запускаюць у Беларусі новую гандлёвую сетку з беларускай назвай5

«Кашалёк Лукашэнкі» будуе на малой радзіме «духоўны комплекс» за больш чым мільён даляраў13

Пяць беларускіх гандбалістаў збіраліся згуляць на клубным чэмпіянаце свету за каманду з ЗША. Але ўсё сарвалася4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея11

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць