Грамадства77

Непрыемныя хвіліны ў Брэсцкім тэатры: дзве глядачкі моцна пашкадавалі, што сфатаграфавалі жырандолю

Гісторыя блогеркі alyonushkatut пра візіт у Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы выклікала буру ў Threads. 

Блогерка падзялілася гісторыяй пра непрыемнае сутыкненне, якое адбылося ў Брэсцкім тэатры драмы. Дзяўчаты разглядалі і фатаграфавалі прыгожую тэатральную жырандолю, чым выклікалі нечаканую агрэсію з боку кампаніі жанчын, якія стаялі побач. За цікавасць да прыгожых дэталяў іх назвалі «вёскай, якая вылезла з падвала».

«Мы з сяброўкай любім заўважаць прыгожыя рэчы, дэталі дэкору, любім абмяркоўваць і фатаграфаваць. Ну і вось, мы «заліплі» на першым паверсе тэатра на жырандолях, адзначылі іх прыгажосць і вырашылі зрабіць фота.

Побач стаяла кампанія дарослых жанчын, яны пачалі актыўна і вельмі гучна (каб мы чулі) прыніжаць нас. Аказваецца, калі вы разглядаеце жырандолі — вы проста вёска, якая вылезла з падвала і першы раз жырандолю ўбачыла.

Пытанне такое: ці трэба было ім адказваць? Паслясмак дзіўны. Мы адказалі культурна, што для нас гэта прыгожа. На што атрымалі смех у твар і асуджэнне. Ці нармальна на наступны дзень рэпеціраваць прамову «ЯК ТРЭБА БЫЛО ім надаваць»? Ну, тэатр — месца не для гэтага, мы так вырашылі. Усім дабра, любові і не быць пацукамі», — расказала дзяўчына.

Гісторыя выклікала актыўнае абмеркаванне. Большасць чытачоў падтрымалі дзяўчат. Каментатары падкрэслілі, што цікавасць да мастацтва і інтэр’ера — гэта норма. Многія параілі не марнаваць сілы на жанчын, бо тыя проста шукалі магчымасць выплюхнуць свой негатыў. Вось некаторыя каментары. 

«Такім не трэба адказваць. Гэта была неўсвядомленая праява лютай зайздрасці да вашай маладосці, лёгкасці, унутранай свабоды, умення бачыць прыгажосць і атрымліваць радасць. Зацюканыя ўмоўнасцямі, уласнымі комплексамі, магчыма, складаным побытам, гэтыя жанчыны па-сапраўднаму ўжо не радуюцца нічому. Ад іх трэба проста адыходзіць у бок і далей быць шчаслівымі».

«Няхай іхняе зло пры іх і застаецца. На вас яно прыпынілася і не пайшло далей, вы не трацілі свае нервы, каб з імі сабачыцца. Спадзяюся, уражанне ад тэатра гэтыя «дамы» вам не сапсавалі, дык хіба гэта не перамога? На жаль, некаторыя людзі проста няздатныя пабачыць прыгажосць, гэта іх праблемы, а не вашы».

«Народ спецыяльна прыходзіць у Венскую оперу дэкор паглядзець. А тут такія эстэты…»

«Калі вы наступіце ў сабачую какашку, не будзеце ж таптацца па ёй — больш прыліпне. Так і з кепскімі людзьмі працуе: чым менш камунікуеце, тым менш запэцкаецеся».

«Разумніца. Не трэба карміць сваёй энергіяй».

«У тэатры, асабліва ў нашым, я асабіста заўсёды бачу вельмі шмат «калхозніц» (гэта выключна маё меркаванне), якія мала таго што апранаюцца неадпаведным чынам, дык яшчэ і ўмудраюцца паводзіць сябе гучна, даваць нейкія настаўленні. Дык вось я, ведаючы этыкет, ніколі не апускалася да таго ўзроўню, каб адказваць ім. Бо калі вы іх чуеце і адказваеце, значыць, вы апускаецеся на той узровень, дзе іх чуваць. Будзьце вышэй!»

«Трэба было проста на х… гучна паслаць, вы ж «з вёскі» паводле іх меркавання, значыць, можна так рабіць».

«Не трэба, напэўна, але складана ўстрымацца. Я б гучна сваім сяброўкам сказала: не, ну што вёска ў тэатры робіць — гэта зразумела. А вось як сюды трапілі хабалкі і базарныя бабы — сапраўды пытанне».

«Гэта як бабулі ў царкве, што любяць вучыць, а самі Сімвал веры не ведаюць».

«Няхай такія «гарадскія» ідуць лесам. Шмат гонару адказваць ім. Калі яны халаднакроўныя рэптыліі ў плане прыгажосці — гэта не ваша праблема. Калі не блішчаць выхаваннем — то таксама не ваша праблема. Адказваць няма сэнсу, яны вас не поймуць і не пераробяцца».

Акрамя таго, людзі даслалі сотні здымкаў сваіх улюбёных жырандоляў. Паглядзіце на прыгажосць.

Посмотреть в Threads

Посмотреть в Threads

Посмотреть в Threads

Посмотреть в Threads

Посмотреть в Threads

Посмотреть в Threads

Посмотреть в Threads

Посмотреть в Threads

Посмотреть в Threads

Посмотреть в Threads

Посмотреть в Threads

Посмотреть в Threads

Посмотреть в Threads

Каментары7

  • ідзеш гэта па вёсцы
    12.02.2026
    марозным зорным прыцемкам
    і раптам сабака забрахаў
    і пачынаюць ззаду і спераду, блізка і далёка падбрэхваць іншыя.
    І ўжо на суседнюю веску і на другую перакінуўся гэты брэх, чуваць далёка.
    Але пакрысе сціхае.
    Праз пару хвілін ўжо зноў празрыстая зорная цішыня.
  • Žvir
    12.02.2026
    Jakija pryhožyja foty ! Taksama ŭ teatr zachaciełasia. Darohi pazamiatała, nijak nie dabracca...
    Chutčej by viasna i ciapło.
  • 1863
    12.02.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве41

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі не супраць рэферэндуму аб тэрыторыях, але пагадненне павінна задавальняць Украіну5

Расійскае камедыйнае шоу «Што было далей» можа пераехаць у Казахстан1

У Мінску спыніліся тралейбусы на многіх маршрутах1

Што такое лахардзікі, якія так любяць на ўсходзе Беларусі10

Вайна ва Украіне моцна паўплывала на сабак — мяняюцца нават вушы і хвост1

У Нарвегіі сур'ёзна ўзяліся за былога прэм'ера, які сябраваў з Эпштэйнам і спрыяў Пуціну6

ЗША накіруюць у Арменію больш за 13 мільярдаў даляраў інвестыцый. Гэта амаль палова яе гадавога ВУП6

Беларускі мастак стварыў з манет партрэт футбольнай зоркі

Ва Украіне паказалі, як запускаюць ракеты «Фламінга» ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве41

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць