Свет22

Расійскае камедыйнае шоу «Што было далей» можа пераехаць у Казахстан

Прычыны — адмова ў рэгістрацыі таварнага знака «Што было далей» (ШБД) + 50‑гадовая забарона Сабураву на ўезд у Расію + зручнасць лакацыі для асобных гасцей, пiша Mash.

Дэпартацыя Нурлана Сабурава стала апошнім аргументам для пераезду дзецішча Labelcom у Казахстан. Каманда ўжо абкатала здымкі ў рэспубліцы — клікала Скрыптаніта, які супраць вайны, і блогера Аляксандра Зубарава. На гэтых пілотах комікі зразумелі: лакацыя адкрывае цікавае супрацоўніцтва. Да таго ж новы канал на Ютубе без праблем манетызуецца, бо зарэгістраваны за мяжой.

Праблемкі ў аўтараў шоу пачаліся задоўга да адмены Сабурава: у прадзюсара Максіма Марозава ў 2022‑м не выйшла атрымаць таварныя знакі «Што было далей» і «ШБД». Распатэнт не знайшоў у шоу ўнікальнасці і спаслаўся на велізарную каманду: маўляў, замацоўваць правы толькі за адным несумленна. Марозаў сабраў відэазвароты Нурлана Сабурава, Аляксея Шчарбакова, Эміра Кашокава, Іллі Макарава і Тамбі Масаева са згодай на рэгістрацыю знака. Не дапамагло, вердыкт не змяніўся.

Тады прадзюсар пайшоў у суд з тым жа запытам, паралельна спрабаваў даказаць, што Сабураў — толькі вядучы, да кіраўніцтва ШБД дачынення не мае, рашэнняў не прымае. Ніхто не паверыў. Без таварнага комікі маглі страціць брэнд.

Праект прыдумаў, прафінансаваў і запусціў у 2019‑м Вячаслаў Дусмухаметаў.

Каманда доўга білася за ўвагу рэкламадаўцаў — адмаўлялі з-за таксічнасці праекта. Толькі праз год шоу пайшло ў плюс. У 2025‑м ШБД выйшла на дарагія рэкламныя слоты — гэта 35 млн расійскіх рублёў (450 тысяч даляраў) за звычайны выпуск чыстымі і 60 млн за навагоднія (775 тысяч даляраў). Рэкорд за ўсе інтэграцыі, ужо пасля сыходу на Ютуб, — 120 млн расійскіх рублёў (1,5 млн даляраў).

Каментары2

  • Не з народа
    13.02.2026
    Чаму ў газеце, якая нібыта беларуская, рэгулярна з'яўляюцца навіны пра той ці іншы расейскі праект?
  • Woodoo Cult
    14.02.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы3

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Лясгас запрашае падзарабіць на высадцы лесу. Беларусы здзівіліся аплаце за гэту працу8

Івулін зрабіў тату ў памяць пра Мелказёрава — вось які сэнс стаіць за імі4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк13

Падрабязнасці ДТЗ у Мінску: жанчыне стала дрэнна за рулём, яна збіла дзяўчынку

«Бранск пад ракетным ударам!» — «Вы не тушыце, дагарыць хутчэй». Мінабароны Украіны па-чорнаму адпальвае ў Threads22

У Мінску адкрыецца незвычайная ўстанова для жанчын5

У Мінску BMW урэзалася ў агароджу і перакулілася1

46‑гадовага касметолага з Калодзішчаў асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках4

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы3

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць