Свет66

ЗША накіруюць у Арменію больш за 13 мільярдаў даляраў інвестыцый. Гэта амаль палова яе гадавога ВУП

ЗША плануюць накіраваць у Арменію інвестыцыі на суму больш за 13 мільярдаў даляраў, што складае амаль палову гадавога ВУП краіны. Паводле інфармацыі Bloomberg, гэтыя сродкі павінны дапамагчы Ерэвану зменшыць шматгадовую залежнасць ад Расіі.

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс і прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян. Фота: Kevin Lamarque/Pool Photo via AP

Падчас візіту віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Дзі Вэнса ў Арменію было падпісана пагадненне аб цывільным ядзерным партнёрстве. Яно прадугледжвае выдачу Арменіі да 9 мільярдаў даляраў. Яшчэ 4 мільярды плануецца накіраваць на развіццё праектаў у сферы штучнага інтэлекту. Для армянскай эканомікі, гадавы ВУП якой складае каля 27 мільярдаў даляраў, гэта беспрэцэдэнтныя сумы.

Ядзернае пагадненне адкрывае магчымасць паставак амерыканскіх атамных тэхналогій і ўдзелу кампаній ЗША ў будаўніцтве новай атамнай станцыі замест Мецаморскай АЭС, якая была ўзведзеная ў савецкі час і забяспечвае каля 40% электраэнергіі краіны. Дагэтуль станцыя знаходзілася пад кіраваннем «Расатама», а паліва пастаўлялася з Расіі.

Візіт Вэнса стаў часткай больш шырокай барацьбы за ўплыў на Паўднёвым Каўказе — важным транспартна-энергетычным рэгіёне. Пасля Ерэвана амерыканскі віцэ-прэзідэнт наведаў Баку, дзе з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым была падпісаная Хартыя аб стратэгічным партнёрстве. Дакумент прадугледжвае супрацоўніцтва ў транспарце, энергетыцы, абароне і лічбавых тэхналогіях, а таксама развіццё так званага Сярэдняга калідора і праекта TRIPP — маршруту да Нахічэвані праз тэрыторыю Арменіі.

Актывізацыя ЗША ў рэгіёне адбылася пасля падзей жніўня 2025 года, калі ў Вашынгтоне было падпісана пагадненне паміж Арменіяй і Азербайджанам, якое паклала канец шматгадоваму канфлікту вакол Нагорнага Карабаха.

Збліжэнне Арменіі з ЗША паскорылася пасля вайны пачатку 2020‑х гадоў і страты кантролю над Нагорным Карабахам. Тады Ерэван не атрымаў чаканай падтрымкі ад Расіі і партнёраў па АДКБ, пасля чаго замарозіў удзел у арганізацыі. У 2023 годзе Арменія правяла першыя сумесныя вайсковыя вучэнні з ЗША.

У жніўні 2025 года Арменія і Азербайджан дамовіліся аб рэалізацыі праекта TRIPP, які прадугледжвае будаўніцтва аўтамабільнай, чыгуначнай і нафтагазавай інфраструктуры. У студзені 2026 года кіраўнік МЗС Арменіі заявіў, што ўдзел Расіі ў гэтым праекце не прадугледжваецца.

Каментары6

  • М
    13.02.2026
    А лукака душу д'яблу прадаў, здрадзіў народу і краіне ды на каленях што квартал кожны год поўзае перад ханам маскоўскай Арды каб той даў лукаке нейкі там мільярд.
  • Дзікпікавіч
    13.02.2026
    Галоўнае каб гэтыя мільярды не пайшлі ў Албанію
  • дзед вова жыве ў марах і з вялікай дзікай ў кішэні
    13.02.2026
    Ян,
    дзед вова як і гітлер ў 1945 жыве ў марах і з вялікай дзікай ў кішэні, не глядзі зашмат РТ, спадар.
    І нам Трэба шукаць кампрамісы і дамаўляцца паміш сабой (на мове) ніхто за нас гэта рабіць не будзе.

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенскі хлопец, які нарадзіўся з ДЦП, пераадолеў шмат цяжкасцяў і стаў выкладчыкам медыцынскага каледжа3

Журналістаў, якім Трамп забараніў з'яўляцца ў Белым доме, зноў сталі туды пускаць1

У Польшчы назвалі ўмовы для змястоўнага дыялогу з Беларуссю9

Зяленскі паведаміў пра дамоўленасць адносна ракет-перахопнікаў для Patriot1

У мінскіх дварах з'явяцца кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў1

Сілавікі палохаюць беларусаў, што іх могуць вербаваць для тэрактаў5

Памерла Марына Уладзі3

Беларусам прапанавалі падаваць заяўкі на часовы ДНЖ у Літве праз Грузію і Арменію6

У Італіі знік 33‑гадовы беларус, які прыехаў туды з Вільні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць