Спорт22

Італія абышла Нарвегію па колькасці заваяваных медалёў на Алімпіядзе

На дамашніх Зімовых Алімпійскіх гульнях італьянцы заваявалі ў чацвер чатыры медалі.

Федэрыка Брыньёне. Фота: Ezra Shaw/Getty Images

Франчэска Лолабрыджыда і Фэдэрыка Брыньёне выйгралі спаборніцтвы ў забегу на каньках на 5000 метраў і гарналыжным спуску адпаведна.

Арыана Фантана выйграла срэбра ў шорт-трэку на 500 метраў, зборная Італіі заваявала бронзу ў санным спорце.

Зараз у Італіі 17 медалёў на Алімпіядзе (6 залатых, тры срэбраныя, восем бронзавых). У Нарвегіі — 14 (7+2+5), у ЗША — 14 (4+7+3), Германіі — 9 (4+3+2), Швецыі — 8 (4+3+1).

Але прынята ў агульным неафіцыйным заліку лічыць па колькасці залатых узнагарод, таму Нарвегія на афіцыйным сайце Алімпіяды — першая.

Афіцыйны сайт Алімпіяды

Сёння, у пятніцу, на Алімпіядзе пройдуць спаборніцтвы па лыжных гонках на 10 км з раздзельным стартам у мужчын (13:45), спрынт у біятлоне на 10 км у мужчын (16:00).

Будуць разыграныя медалі ў каньках на 10 км (18:00), спаборніцтвы ў скелетоне (23:05), дзе мог выступіць адхілены ад спаборніцтваў Уладзіслаў Гераскевіч, а таксама будуць разыграныя медалі ў фігурным катанні ў мужчын: адвольная праграма (21:00), дзе галоўным фаварытам лічыцца Ілля Малінін.

Беларусы наступным разам будуць удзельнічаць у спаборніцтвах на Алімпіядзе ў аўторак, калі пройдзе кваліфікацыя па фрыстайле.

Каментары2

  • Žvir
    13.02.2026
    Nu, z horki dobra katajucca, a što potym ? U jakich inšych dystyplinach jany mohuc padtrymac hetaje vysokaje miedalnaje miesca ?

    Daliej, padajecca, nastanie čas amierykancaū... Ci nie ?
  • Ёсік
    13.02.2026
    На хатніх гульнях, шаноўная рэдакцыя НН, больш дакладна.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі9

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас28

Падчас выбуху на абаронным хімзаводзе ў Падмаскоўі загінулі як мінімум сем чалавек2

У Варонежскай вобласці ўпаў расійскі вайсковы верталёт, экіпаж загінуў3

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе66

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі9

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць