Свет33

Meta запатэнтавала ШІ, які можа весці акаўнт карыстальніка пасля смерці

Meta атрымала патэнт на тэхналогію, якая дазваляе з дапамогай вялікіх моўных мадэляў «сімуляваць» актыўнасць карыстальніка ў сацсетках — аж да публікацый і адказаў пасля яго смерці, піша Devby.io. 

Meta запатэнтавала ШІ, які можа весці акаўнт карыстальніка пасля смерці
Фота ілюстрацыйнае

Як паведамляе Business Insider, адпаведны дакумент быў ухвалены ў канцы снежня. У ім гаворыцца, што мадэль можа выкарыстоўвацца «для сімуляцыі карыстальніка, калі ён адсутнічае ў сацыяльнай сетцы — напрыклад, калі ён бярэ працяглы перапынак альбо памёр».

Сістэма прадугледжвае стварэнне лічбавага клона на аснове персанальных звестак карыстальніка: гісторыі актыўнасці, каментароў, лайкаў, публікацый, перапіскі і іншых звестак платформы. Такі клон зможа ставіць лайкі, каментаваць пасты, адказваць на асабістыя паведамленні. У патэнце таксама згадваецца магчымасць сімуляцыі галасавых і відэазванкоў.

Асноўным аўтарам заяўкі пазначаны тэхдырэктар Meta Эндру Басварт. Патэнт быў пададзены ў 2023 годзе. У дакуменце тлумачыцца магчымая логіка прадукту: калі карыстальнік перастае публікаваць кантэнт, гэта ўплывае на досвед яго падпісчыкаў. Прасцей кажучы, яны будуць сумаваць. У выпадку смерці «ўплыў на іншых карыстальнікаў нашмат больш сур’ёзны і працяглы».

У кампаніі заявілі, што не плануюць укараняць нешта канкрэтнае.

«Мы падаём патэнты, каб раскрываць канцэпцыі, але гэта не азначае, што кампанія абавязкова будзе распрацоўваць або ўкараняць такія рашэнні», — паведаміў прадстаўнік Meta.

Рынак «тэхналогій жалобы»

Meta не першая кампанія, якая працуе ў гэтым напрамку. Раней Microsoft патэнтавала чат-бот, здольны імітаваць памерлага чалавека. На рынку ўжо ёсць стартапы, якія ствараюць так званыя death bots ці grief tech — лічбавыя версіі людзей для захавання памяці пра іх.

Прафесар права Бірмінгемскага ўніверсітэта Эдына Харбінья, якая спецыялізуецца на лічбавых правах і пасмяротнай прыватнасці, адзначае, што такія тэхналогіі закранаюць не толькі юрыдычныя, але і «вельмі важныя сацыяльныя, этычныя і глыбока філасофскія пытанні».

Сацыёлаг з Універсітэта Вірджыніі Джозэф Дэвіс лічыць, што падобныя інструменты могуць уплываць на працэс перажывання страты.

«Адна з задач жалобы — прыняць рэальную страту. Няхай мёртвыя застаюцца мёртвымі. Ідэя вярнуць іх — хаця насамрэч гэта не так — стварае збянтэжанасць», — сказаў ён.

Эксперты таксама звяртаюць увагу на магчымую бізнэс-матывацыю: падобныя інструменты азначаюць больш уцягнутасці, больш кантэнту і больш даных для навучання ШІ.

Каментары3

  • Тарас Ригорович
    13.02.2026
    Як помру - буде писати
    інстаґрам за мене.
  • Жора
    13.02.2026
    Не, дзякуй, не трэба нам. Калі Лука памрэ, не хапала шчэ бачыць і чуць свежыя ягоныя перлы з таго свету.
  • Кринж
    14.02.2026
    Такое ў Еўропе ніколі не дазволяць і ўвогуле трэба даўно навесці парадак у гэтым бардаку сацыяльных сетак і іх уладароў-алігархаў, якія прапіхваюць сваю палітычную агенду ў ЕЗ і па ўсім свеце прыбіць да пазногця.

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць