У штаце Паўночная Караліна 14 лютага ў сваім доме была забітая 21‑гадовая бежанка з Украіны Кацярына Таўмаш. Разам з ёй быў забіты яе 28‑гадовы партнёр. Паводле паліцыі, падазраваным з'яўляецца былы хлопец дзяўчыны. Ён спецыяльна прыехаў з іншага штата, пракраўся ў дом ноччу і ўчыніў стрэлы на вачах у малодшых дзяцей сям’і.

У штаце Паўночная Караліна 14 лютага 21‑гадовую бежанку з Украіны Кацярыну Таўмаш і яе хлопца застрэлілі ў прыватным доме, піша «УП».
«Бежанка, якая ўцякла ад вайны ва Украіне ў пошуках бяспекі ў Злучаных Штатах, была забітая ў прыватным доме ў Паўночнай Караліне. Гэта другі выпадак за апошні год, калі ўкраінку, якая з'яўляецца бежанкай і знаходзіць прытулак у Паўночнай Караліне, забівае мужчына», — напісаў у сацсетках брат загінулай Міхаіл Таўмаш.
Папярэдне паліцыя ўстанавіла, што падазраваным з'яўляецца былы хлопец дзяўчыны — 25‑гадовы Калеб Гайдэн Фосна. Ён прыбыў у Паўночную Караліну са штата Агая, пераадолеўшы каля сямі гадзін дарогі, а потым незаконна пранік у дом уначы.
Там знаходзіліся малодшыя дзеці сям'і — дзве сястры школьнага ўзросту і шасцігадовы брат. Як сцвярджае следства, мужчына разбудзіў дзяцей і прымусіў хлопчыка правесці яго ў пакой сястры.
Пасля гэтага ён зрабіў некалькі стрэлаў на вачах дзіцяці, у выніку чаго Кацярына Таўмаш і яе 28‑гадовы партнёр загінулі.
Пасля забойства Фосна ўцёк, аднак пазней яго затрымалі.
Кацярына Таўмаш была родам з Белай Царквы. У ЗША яна разам з сям'ёй выехала праз поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну
У гэтым жа штаце ў жніўні 2025 года ў метро бяздомны зарэзаў 23‑гадовую бежанку з Украіны Ірыну Заруцкую. Яна атрымала шматлікія нажавыя раненні і памерла на месцы.
Падазраванага ў забойстве арыштавалі — ім аказаўся бяздомны 34‑гадовы ДэКарлас Браўн-малодшы. Згодна з судовымі запісамі, Браўн мае доўгае крымінальнае мінулае — з 2011 года яго неаднаразова затрымлівалі за крадзяжы, разбой з выкарыстаннем зброі і пагрозы.
Каментары
Їй було б добре й мені приємно.
А так дуринда витратила своє життя даремно...на каліфорні (цензура) дріма...
Трэба менш часу ў сацсетачках праводзіць, напэўна.