Музыка22

У 39 гадоў памёр саліст гурта Shortparis

Расійскі гурт вядомы сваімі выступамі-перфомансамі. А саліста Мікалая Камягіна затрымлівалі на антываеннай акцыі.

Мікалай Камягін. Фота: інстаграм гурта

Памёр 39‑гадовы саліст гурта Shortparis Мікалай Камягін.

Смерць музыкі пацвердзіла менеджарка групы Марына Касухіна. Расійская блогерка Ксенія Сабчак паведаміла, што Камягіну стала дрэнна на трэніроўцы па боксе, не вытрымала сэрца.

Піцерскі гурт Shortparis грае музыку ў жанры пост-поп, поп-нуар і авант-поп і вядомы сваімі перфомансамі.

Музыку гэтага гурта можна было пачуць у розных фільмах, напрыклад у стужцы «Капітан Ваўканогаў уцёк».

Сам Мікалай Камягін сыграў у серыяле «Карамора» Данілы Казлоўскага і ў фільме «Лета» Кірыла Сярэбранікава.

У лютым 2022 года яго затрымлівалі ў Санкт-Пецярбургу за ўдзел у антываеннай акцыі і аштрафавалі.

У 2022‑м гурту не дазволілі выступіць у Мінску.

Каментары2

  • уже который по счету мч
    21.02.2026
    странно. кто-то методично травит бел и рос оппозиционеров.
  • Жах
    28.02.2026
    Гэта неверагодна сумна... І трохі нават жудасна :-(
    Думка аб тым, што ў Менску мог бы адбыцца канцэрт, яшчэ горш... Канцэрт, які ўжо ніколі не адбудзецца... :-((
    НН, хопіць благіх навінаў, калі ласка, спыніцеся :-(

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага43

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года32

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага43

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць