Гісторыя33

Як праваслаўныя латышы хацелі адціснуць у католікаў храм пад Віцебскам

Летам 1871‑га ў маёнтку Выдрэя пад Віцебскам разгарэлася сапраўднае супрацьстаянне за невялікі храм паміж перасяленцамі-латышамі і мясцовымі католікамі, якім пасля паўстання 1863 года было ўсё цяжэй адстойваць свае правы. У ход пайшлі ўсе магчымыя аргументы: ад прававых і геаграфічных да моўных і архітэктурных.

Фота храма носіць ілюстрацыйны характар, выгляд касцёла ў Выдрэі невядомы. Фота: Wikimedia Commons, каларызаваны з дапамогай нейрасеткі

Падрабязна гісторыю суперніцтва распавядае гісторык-архівіст Канстанцін Карпекін у артыкуле, апублікаваным у свежым выпуску зборніка «Латышы і беларусы: разам праз стагоддзі».

Усё пачалося з таго, што група латышоў з Ліфляндскай губерні выкупіла ў памешчыка Венядзікта Багамольца значны кавалак зямлі ў цэнтры маёнтка Выдрэя (сучасны Лёзненскі раён). Гэта былі не бедныя парабкі, а заможныя гаспадары: яны набылі 1360 дзесяцін зямлі, лес і нават карчму.

Сярод пакупнікоў былі носьбіты прозвішчаў, якія гучалі экзатычна для беларускай глыбінкі: Бушман, Ліндэнберг, Танэ, Шміт. Тры чвэрці з каланістаў лічыліся праваслаўнымі, чвэрць — лютэранамі.

Але маліцца разам з мясцовымі беларусамі яны не хацелі. Ім патрэбен быў свой храм, і яны хутка знайшлі прыдатны аб'ект — каталіцкую капліцу, якая стаяла літаральна за 250 метраў ад іх новых сядзіб.

Для карэнных католікаў гэта было месцам малітвы, цэнтрам жыцця ізаляванай супольнасці і памяці аб продках, пахаваных на прылеглых могілках. Для новых гаспадароў зямлі капліца — чужая святыня, але геаграфічна — самая блізкая.

Дайце храм, каб мы маглі русіфікавацца

Латышы дзейнічалі імгненна і агрэсіўна. Ужо праз некалькі тыдняў пасля пераезду 34 прадстаўнікі калоніі накіравалі хадайніцтва магілёўскаму губернатару. Схема адціскання капліцы была прадумана да дробязяў.

Яны прасілі пераасвяціць каталіцкую капліцу ў праваслаўную царкву, спасылаючыся на тое, што да бліжэйшага праваслаўнага храма ў Пагосцішчы ім хадзіць далёка (хоць гэта ўсяго 4 кіламетры).

Але галоўны козыр быў палітычным: перасяленцы абяцалі за свой кошт перарабіць касцёл і адкрыць пры ім вучылішча, каб вучыць сваіх дзяцей рускай мове і асновам праваслаўя. Для расійскіх уладаў, якія праводзілі палітыку русіфікацыі краю, гэта быў ідэальны сцэнарый.

Мясцовы паліцэйскі спраўнік адразу ж падтрымаў ідэю, даклаўшы, што перашкод для перадачы будынка няма.

Магілы продкаў як аргумент супраць русіфікацыі

Калі каталіцкая грамада даведалася пра пагрозу страты святыні, то мабілізавалася. У студзені 1872 года 53 вернікі накіравалі губернатару свой пратэст. Іх аргументы былі пазбаўлены палітычнага пафасу, затое паказвалі на жыццёвую неабходнасць.

Па-першае, капліца заўсёды была каталіцкай і дзейнічала паводле індульту (дазволу), выдадзенага мітрапалітам. Яе статус шматразова пацвярджаўся кансісторыяй.

Пра гэта ж сведчыла і тое, што каля капліцы былі пахаваны яе фундатары-католікі разам з членамі сваіх сямей, а таксама вакол капліцы распасціраліся могілкі, дзе былі пахаваны продкі і сваякі членаў каталіцкай грамады.

Па-другое, каталікі звярталі ўвагу, што капліца была прыпісаная да Бабінавіцкага касцёла, які знаходзіўся прыкладна за 20 вёрст, таму пажылыя і хворыя вернікі не маглі да яго дабірацца.

Вясной і восенню шляхі рабіліся непраходнымі з-за разліваў Чарніцы, Лучосы і Сухадроўкі, таму было прасцей некалькі разоў на год запрашаць у Выдрэю вікарыя з Бабінавічаў.

Дапамагчы вядрэйскім католікам спрабаваў і былы ўладальнік зямлі Венядзікт Багамолец. Ён даслаў ліст з Рыгі, у якім выкрыў юрыдычны нюанс, пра які латышы «забыліся».

Аказалася, што, прадаючы зямлю каланістам, памешчык пакінуў за сабой участак у дзве дзесяціны, на якім акурат і стаялі капліца з могілкамі.

Багамолец быў зацікаўлены кроўна: на гэтых могілках спачывалі яго бацька і бабуля. Ён нагадаў уладам, што пасля масавага закрыцця касцёлаў у 1860‑я гады, гэта значыць пасля паўстання, каталікам у акрузе і так няма дзе маліцца. А латышоў памешчык фактычна абвінаваціў у рэлігійным сепаратызме, заявіўшы, што яны наўмысна ігнаруюць мясцовую праваслаўную царкву і нават хаваюць сваіх нябожчыкаў асобна, не запрашаючы бацюшку, што ставіла пад сумнеў шчырасць іх намераў.

Праваслаўны «дэсант»

З іншага боку, праваслаўнае духавенства спрабуе пераканаць улады, што капліца «сама па сабе» бліжэй да ўсходняга абраду. Агляд паведамляе: будынак крыжападобны, з купалам, пераасвячалі калісьці ў гонар Перамянення Гасподняга. Нібыта гэта былы ўніяцкі храм, які пазней стаў каталіцкім.

Магілёўскі епіскап раіць перадаць храм праваслаўным, а архіепіскап Яўсевій дадае яшчэ адзін аргумент — моўны. Ён сцвярджае, што латышы не разумеюць рускай пропаведзі, таму ім жыццёва неабходны свой храм і святар, які валодае латышскай мовай.

Вырашэнне супрацьстаяння

Губернатар патрабуе фактаў — і атрымлівае грувасткія паліцэйскія справаздачы. Паліцыя зноў пералічыла вернікаў і выявіла, што капліцай карыстаюцца жыхары васьмі маёнткаў і адзінаццаці засценкаў — агулам больш за 300 чалавек. Гэта была ўжо сур'ёзная лічба, якую нельга было ігнараваць.

У выніку, нягледзячы на актыўны напор латышскай грамады і падтрымку праваслаўнай епархіі, улады не адважыліся на сілавы захоп. Да мая 1874 года пытанне вырашылася: капліца засталася каталіцкай.

Гісторык Канстанцін Карпекін мяркуе, што латышоў падвяла недаацэнка права прыватнай уласнасці — зямля ўсё ж належала Багамольцу — і змена палітычнага клімату. У 1870‑я гады хваля рэпрэсій супраць каталікоў у Расійскай імперыі крыху спала, і ўлады пачалі дзейнічаць больш асцярожна, выкарыстоўваючы мяккую сілу.

Дакументы 1920‑х гадоў сведчаць, што капліца засталася каталіцкай да самага прыходу савецкай улады.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Шмыг
    20.02.2026
    Самое поучительная часть в этой истории - это её финал. Можете как хотите между собой спорить, а потом придут те кто вас просто уничтожат.
  • Ну
    20.02.2026
    Ватнікі былі ва ўсе часы існавання маскоўскага ўлуса
  • імерыя заўсёды ў нас так дзейнічала
    20.02.2026
    Шмыг, імерыя заўсёды ў нас так дзейнічала, дадам не "праваслаўныя" а грэкі (наша тэрміналогія)

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

У 2025 у Расіі апублікавалі на 40% больш некралогаў па вайскоўцах, чым у 202410

Жыхары дома ў «Мінск-Свеце»: Тэмпература ў пакоях — ніжэй за 18 градусаў, спім пад дзвюма коўдрамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць