Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс у інтэрв'ю LRT заявіў, што некаторыя санкцыі супраць Беларусі будуць пашыраныя ў 20‑м пакеце санкцый ЕС супраць Расіі, які плануюць прыняць да чарговай гадавіны пачатку шырокамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну.
«Яшчэ адзін важны момант: у межах 20‑га пакету некаторыя захады наконт Беларусі будуць нават пашыраныя. Спадзяюся, 23 лютага Рада замежных спраў яго ўхваліць. Так што на наступным тыдні тэма санкцый будзе закрытая», — сказаў Будрыс.
Міністру таксама задалі пытанні аб пераездзе Святланы Ціханоўскай у Варшаву пасля таго, як у Літве панізілі ўзровень яе аховы.
«Літва лічыць Ціханоўскую лідарам апазіцыі, і ў Літве дзейнічае заснаваны ёю офіс. Гэта яе ўласнае рашэнне — як пашыраць і працягваць сваю дзейнасць. Гэта не рашэнне Літвы, як і палітычны парадак дня, чым займаецца апазіцыя, аб’ядноўваючы паасобныя структуры ў розных краінах, — гэта справа іх саміх. Літва не вызначае — зараз такую працу рабіце, тую ці гэтую. Што Літва можа прапанаваць і што яна робіць больш, чым хто-небудзь, гэта стварае ўмовы для дзейнасці прадстаўнікоў апазіцыі ў Літве, запэўніваючы бяспеку, прастору, палітычныя ўмовы, а таксама спрычыняецца фінансамі. І мы будзем рабіць гэта і ў будучыні», — сказаў Кястуціс Будрыс.
-
У 7‑й спецбрыгадзе ўнутраных войскаў змянілі камандзіра і ідэолага — неўзабаве пасля праверкі боегатоўнасці
-
Латушка: Перамовы па Украіне могуць адкрыць магчымасці для Беларусі. Дэмсілы павінны быць за сталом
-
«Я хачу развеяць міф, што я вельмі моцны чалавек, проста танк, бо многія ведаюць мяне з 2020-га». Размова з Галінай Казіміроўскай аб перамозе над цяжкім дыягназам
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары