Грамадства33

З 1 сакавіка па ўсіх раёнах Беларусі ў дзіцячых садках адкрыюць групы да двух гадоў

У кожным раёне краіны з 1 сакавіка пачнуць працаваць групы для дзяцей да двух гадоў. Пра гэта піша sb.by са спасылкай на прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі.

Па звестках ведамства, у 2025 годзе 90,1% дзяцей ад года да шасці гадоў ахоплены адукацыйнымі паслугамі. Але да гэтага часу сістэма дашкольнай адукацыі была арыентавана пераважна на дзяцей з двух гадоў.

Пры гэтым па законе ёсць магчымасць адпраўляць дзяцей ва ўзросце да двух гадоў у дзіцячыя сады за кошт адкрыцця груп першага ранняга ўзросту (да аднаго года), другога ранняга ўзросту (ад аднаго года да двух гадоў), а таксама рознаўзроставых груп (ад аднаго года да сямі гадоў).

Цяпер, па словах начальніка аддзела дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Альбіны Давідовіч, у 318 установах адукацыі працуюць 335 груп для дзяцей да двух гадоў. Пры гэтым яна дадала, што запыты сем'яў мяняюцца: усё больш бацькоў, асабліва маці, плануюць выйсці на працу раней, што стварае патрэбу ў месцах для дзяцей ранняга ўзросту.

Каментары3

  • Ёсік
    17.02.2026
    З 1 года давайце, як у часы СССР
  • 4
    17.02.2026
    Ёсік, Детские ясли (crèches) во Франции принимают детей в возрасте от 2–3 месяцев до 3 лет.
  • Ян
    17.02.2026
    Значыць чакайце, што крэпкія хазяйственікі хутка скароцяць вам дэкрэт да 2 гадоў

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць