Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры22

Кора за Камароўскага

Мой папярэдні тэкст пра Кору прачыталі за дзень адразу 222 чалавекі, і зрабілася мне ніякавата, калі шчыра. Бо ты друкуеш кніжку накладам дзьвесьце (колькі высілкаў!), сваім коштам прычым, а твае чытачы апынаюцца ў іншым месцы. Хацеў сказаць: не ў кнігарні, але гэта недакладна. Бо ў кнігарні трапляюць ня ўсе кнігі сёньня, што зробіш. З іншага боку, у інтэрнэт‑кнігарні prastora.by ёсьць мая апошняя — «Каты Ёзафа Ратцынгера» і knihi.net яе маюць і Э.Дмухоўскі ў ТБШ нашым у Горадні таксама…

А зараз пра Кору. І пра Камароўскага. Напісаў я толькі пра Кору Яцкоўскую, патлумачыў, што зваць яе рэальна Вольгай, а Кора — толькі артыстычнае імя, як зноў па польскай скрынцы пішуць — Кора Яцкоўская і ўсё. У мяне думка: можа пашпарт памяняла ці што? Добра, няхай. Кора ўвайшла ў ганаровы камітэт падтрымкі Браніслава Камароўскага на прэзыдэнцкіх выбарах. І яе паказваюць двойчы, другім разам з дробным сабачкам. Я крыху ў непаразуменьні: яна ўвесь час сьпявала пра катоў, дакладней, час‑часам, але з пэўнай рэгулярнасьцю ў яе песьнях сустракаюцца менавіта яны, каты.

Добра. У ганаровым камітэце Браніслава Камароўскага 160 чалавек, больш чым у каго. Некаторыя агульнавядомыя і іх немагчыма не паважаць: Анджэй Вайда, напрыклад, Уладыслаў Барташэўскі, стары‑стары, ён, здаецца, у паўстаньні Варшаўскім удзельнічаў. Калі ў нас консульства стварылі, прыяжджаў на адкрыцьцё, быў тады міністрам замежных спраў… Што да самога Камароўскага, то ў мяне ў галаве чамусь: генэрал броні Браніслаў Камароўскі… Як у нас перацялі тое, што мы заўжды глядзелі — Варшаву, першую, нейк перастаў я сачыць уважліва за іхнім жыцьцём палітычным. У галаве заставалася, што ён быў адным часам міністрам нацыянальнай абароны. Але ж цывільным! Карацей, памылкова званьне гэтае замацавалася ў мяне, выходзіць.

Зайздрошчу, зайздрошчу палякам! Я гляджу на гэты твар: пачцівы, разумны, шляхетны. А калі разгортваеш зьвесткі пра яго, зусім ніякавата чуешся: бацька быў выкладчыкам, знаўцам афрыканістыкі, сам ён, апроч іншага, выдаваў часопіс падпольны. І — увага! — Браніслаў Камароўскі паходзіць з сям’і, якая мела даўней графскі тытул і вядомы герб Корчак. Маёнткам былі Кавалішкі ў Літве цяперашняй. 310 год таму Камароўскія збудавалі там дом, які прастаяў амаль да самага канца савецкай улады…

Яму ўжо нямала гадоў, калі шчыра, але выглядае ён значна маладзейшым. (Успамінаюцца словы аднаго аўтара пра пісьменьніка Васіля Аксёнава: калі ўпершыню ўбачыў яго, ён у свае шэсьцьдзесят выглядаў на сорак). Я хацеў бы галасаваць за Камароўскага, хацеў бы, каб, уключыўшы скрынку, бачыць у навінах яго. І слухаць па сваім радыё Кору, а не папсу, Кора таксама за яго… Але ж ты не паляк, браце. Як напісала сто год таму паэтка: з капы ўмалоту ня болей асьміны і мусіш есьці за работу чорны хлеб з мякіны. ХХІ стагодзьдзе. Застаецца адно не ўключаць скрынку.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць