Свет44

Кім Чэн Ына пераабралі на пасаду генеральнага сакратара Працоўнай партыі КНДР

«Высакародны свет самаадданага служэння народу таварыша Кім Чэн Ына зачароўвае ўсіх людзей і яшчэ ярчэй праслаўляе нашу Радзіму як сапраўдную народную краіну», — гаворыцца ў пастанове партыі.

Кім Чэн Ына пераабралі на пасаду генеральнага сакратара Працоўнай партыі КНДР.

«Пад умелым і выпрабаваным кіраўніцтвам усепераможнай Працоўнай партыі Карэі сёння наша рэвалюцыйная справа па ўсебаковым будаўніцтве сацыялізму энергічна прасоўваецца наперад, ствараючы надзвычайнымі тэмпамі нябачаныя цуды», — гаворыцца ў пастанове партыі.

«На з’ездзе, які праходзіць у гады хвалюючай барацьбы, калі здзяйсняюцца нябачаныя ў гісторыі развіцця Рэспублікі грандыёзныя эпахальныя змены, адважна пераадольваючы ўсялякія гістарычныя выклікі і цяжкасці, усе нашы партыйцы і народ прымуць найважнейшую пастанову аб выбарах кіраўніка ТПК — цэнтра кіраўніцтва і згуртаванасці, што ўвасабляе ў сабе арганізацыйную волю ўсёй партыі.

Выбары кіраўніка ТПК, які займае адказную пасаду для вядзення справы сацыялізму да перамогі на чале дзяржавы і народа, з’яўляюцца найважнейшай справай, ад якой залежаць кіраўнічая сіла партыі і будучыня Радзімы і народа, і маюць найбольшае значэнне ў працы партз’езда — вышэйшага кіраўнічага органа партыі. (…) Высакародны свет самаадданага служэння народу таварыша Кім Чэн Ына зачароўвае ўсіх людзей і яшчэ ярчэй праслаўляе нашу Радзіму як сапраўдную народную краіну», — гаворыцца ў пастанове партыі.

Кім Чэн Ын займае некалькі пасадаў у КНДР. У снежні 2011 года ён заняў пасаду найвышэйшага кіраўніка КНДР і вярхоўнага галоўнакамандуючага, з 2016‑га ён старшыня Дзяржаўнай рады і ў тым годзе ўзначаліў Працоўную партыю КНДР, а пасада генсакратара была ўведзена ў 2021 годзе.

Сям'я Кімаў кіруе краінай на працягу 75 гадоў, з 1950 года. Кім Чэн кіраваў КНДР з 1950 па 1994 года, ягоны сын Чэн Ір у 1994—2011, Кім Чэн з 2011 года. 

Кім Чэн Ыну — 44 гады, але апошнім часам часта пішуць, што ён рыхтуе ў пераемніцы сваю Кім Чжу Э, якой зараз 13 гадоў.

З лістапада 2022 года Кім Чжу Э пачала з’яўляцца на публіцы, часта суправаджаць свайго бацьку на мерапрыемствах і згадвацца ў паўночнакарэйскіх СМІ.

Каментары4

  • Адоль
    23.02.2026
    Нечакана.
  • Барадзед
    23.02.2026
    Там коровами поля пашут. Корову в плуг запрягают и ходят по полю, как в 19-м веке. У них даже коней нет.
  • Барадзед
    23.02.2026
    Восточноазиатский отстойник.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі46

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі46

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць