Цапкала папрасіў у ЗША, каб у мірную дамову па Украіне не забылі запісаць, што Беларусь датычная да агрэсіі
Валер Цапкала паведаміў у тэлеграм-канале, што 3 сакавіка ў Белым доме адбылася яго сустрэча з намеснікам дарадцы прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы і дарадцам віцэ-прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Эндру Бэйкерам, падчас якой «быў абмеркаваны шэраг пытанняў міжнароднага парадку дня».

У прыватнасці, піша Цапкала, абмеркавалі пытанні рэгіянальнай бяспекі і ўдзел Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны.
«Было прапанавана, каб пры падрыхтоўцы будучага мірнага дагавора па Украіне Беларусь была ўключана ў яго як дзяржава, што ўзяла ўдзел у вайне, даўшы для ваеннай кампаніі Расіі сваю тэрыторыю і інфраструктуру», — піша ён.
Акрамя таго, былі абмеркаваныя ўплыў штучнага інтэлекту на міжнародную бяспеку і ініцыятыва прыцягнення нобелеўскіх лаўрэатаў да падрыхтоўкі стратэгічнага даклада пра магчымасці і рызыкі ШІ для сусветнай палітыкі, эканомікі і бяспекі.
Таксама абмеркавалі будучыню краін, якія пераходзяць ад аўтарытарных рэжымаў да дэмакратыі або аднаўляюцца пасля войнаў, найперш Венесуэла, Куба і дзяржавы Блізкага Усходу.
Асобна Цапкала прадставіў ініцыятыву Computer Class for Every School in Africa, накіраваную на пераадоленне глабальнай лічбавай няроўнасці. Праект прадугледжвае забеспячэнне кожнай афрыканскай школы камп’ютарнымі класамі.
Унікальныя здымкі будаўніцтва Старога моста ў Гродне. Хто фатаграфаваў небяспечныя кесоны, у якіх людзі рызыкавалі на дне Нёмана, каб паставіць апоры? ШМАТ ФОТА
Каментары