Грамадства11

Пясок па цане пліткі: жыхар Баранавічаў ашалеў ад цэн на будаўнічы матэрыял

Беларусы абмяркоўваюць рост цэн на будматэрыялы і дзіўныя адрозненні па рэгіёнах.

Фота: str3.by

Цэны на пясок у Баранавічах дасягнулі 1 000 рублёў за машыну. Сваё абурэнне жыхар Баранавічаў апублікаваў у Threads, і пост хутка сабраў дзясяткі каментарыяў ад людзей з усёй краіны, піша BGmedia.

«Пясок па цане нятаннай тратуарнай пліткі», — піша аўтар.

Паводле яго слоў, за машыну просяць каля 800 рублёў, а часам цана даходзіць і да 1000. І, як ён адзначае, нават за такія грошы яшчэ трэба знайсці пастаўшчыка.

Карыстальнікі ў каментарыях пацвярджаюць: цэны сапраўды выраслі і працягваюць расці. Некаторыя спрабуюць патлумачыць сітуацыю.

«Сам пясок каштуе нядорага. Дастаўка дарагая. Ад гэтага і пляшыце».

«Возяць з Зэльвы, у нас кар’ер закрылі».

Але большасць настроеная куды больш крытычна. Людзі пішуць наўпрост: рынак «разагналі», а цэны — «космас».

Асабліва карыстальнікаў здзіўляе розніца ў цэнах паміж рэгіёнамі.

У Баранавічах называюць 800—1000 рублёў за машыну.

У Гродне, паводле слоў каментатараў, можна знайсці за 250—300 рублёў.

У Ваўкавыску — 10 тон за 180 рублёў з дастаўкай.

У Гомелі — 30 тон за 350 рублёў.

У Мінскай вобласці — 800 рублёў за 10 тон, але ёсць прапановы і таннейшыя — 580 за 20 тон.

Такая розніца выклікае галоўнае пытанне: адкуль бяруцца такія накруткі? Некаторыя карыстальнікі ўпэўненыя, што справа не толькі ў лагістыцы.

«Тут даражэй на 30% ад нармальных цэн». «Пясок — космас. Ён не каштуе такіх грошай». «Цэмент таксама: павінен быць каля 7,5 рубля, а прадаюць па 10—11».

Людзі ўсё часцей кажуць пра тое, што іх «крыху ашукваюць», асабліва тых, хто толькі пачынае будоўлю і не арыентуецца ў рынку.

Асобная тэма — закрыццё мясцовых кар’ераў. Карыстальнікі пішуць, што з-за гэтага пясок даводзіцца вазіць з іншых рэгіёнаў, што аўтаматычна павялічвае кошт. «Кар’ер закрылі — цана адразу ўзляцела ў космас», — адзначаюць у каментарыях.

І гэта, на думку многіх, толькі пачатак. Людзі чакаюць росту цэн і на іншыя будаўнічыя матэрыялы — бетон, цэмент і сухія сумесі.

На фоне абмеркавання гучаць і заклікі да дзеянняў. Некаторыя раяць звяртацца ў МАРГ, каб праверыць абгрунтаванасць цэн. Але іншыя ставяцца да гэтага скептычна: маўляў, рынак ужо даўно жыве па сваіх правілах.

Каментары1

  • Return
    19.03.2026
    у́ступайця у́ эу́разьвяз , кошты будуць вялікшыя ))

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ 20 тысяч камер відэаназірання паставяць у дварах Мінска9

Падпольшчыца, якая падклала бомбу пад машыну падпалкоўніка ў Пецярбургу, здолела пакінуць Расію7

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю33

Беларускія зубры, якіх узімку прывезлі ў Башкартастан, за тыдзень абраслі доўгай поўсцю

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць