Грамадства44

20 гадоў таму пачаліся падзеі «Плошчы-2006»

20 гадоў таму, 19 сакавіка 2006 года, у Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары, на наступны дзень у цэнтры Мінска ўзнік намётавы гарадок.

Photo.bymedia.net

Паводле ЦВК, Лукашэнка набраў 82,6% галасоў. Мілінкевіч — 6%, Гайдукевіч — 3,5%, Казулін — 2,3%. Нязгодныя з вынікамі галасавання людзі вечарам, а гэта была нядзеля, выйшлі на Кастрычніцкую плошчу. Па розных падліках, вечарам 19 сакавіка там сабралася ад 10 да 30 тысяч пратэстоўцаў.

У той вечар была моцная завіруха. Мітынг скончыўся шэсцем да Плошчы Перамогі і ўскладаннем там кветак.

А на наступны дзень, 20 сакавіка, моладзь прыняла рашэнне заставацца на Плошчы і паставіла намёты (у выніку іх колькасць вырасла да трох дзясяткаў), вакол намётаў сталі шчыльным колам людзі. Яны патрабавалі адстаўкі Лукашэнкі і ўрада.

Мястэчка пратрымалася тры дні. Спачатку затрымлівалі тых, хто нёс удзельнікам прадукты і адзенне, а таксама тых, хто адыходзіў з Плошчы.

Намётавае мястэчка (яго назвалі Плошча Каліноўскага) пратрымалася да ночы 24 сакавіка, пакуль а 4‑й раніцы не было знішчана сілавікамі.

Каля 300 чалавек былі затрыманыя і адпраўленыя на суткі на Акрэсціна і ў Жодзіна.

Адбылася зачыстка і 25 сакавіка. Шэсце, якое ўзначальваў Аляксандр Казулін (яго ўдзельнікі ішлі на Акрэсціна), было разагнанае. Сам Казулін быў затрыманы і асуджаны паводле крымінальнай справы.

Каментары4

  • памяць
    19.03.2026
    1-я пагроза прымяненнем сілы ад чалавека з навушнікам проста за скандаванне:

    - М-і-л-і-н-к-е-в-і-ч!

    1-е затрыманне з выкручваннем рук у роднай рускай школе.

    1-е знаёмства з малпоўнікам роднага РУУС.

    Дзіўны званок з запрашэннем на сумоўе па спецыяльнасці, які зроблены, калі ты вечарам на плошчы.

    Нечаканае вызваленне з РУУС без суда, з-за адсутнасці абвінавачвання.

    Асцярожнае спатканне з чалавекам, які так і не змог дараваць Мілінкевічу тое ускладанне кветак пасьля Жодзіна і Акрэсціна.
  • Вашая дарагая
    19.03.2026
    Я ўдзячная і вітаю ўдзельнікаў Плошчы ў Беларусі. Разам выходзім і перамагаем!
  • Кашмар
    19.03.2026
    Быў там, i быў упэўнены, што гэткi рэжым доўга не пратрывае - ён ужо тады здаваўся поўным анахранiзмам на тле не толькi Еўропы, але i тагачаснай Расii. Калi б ведаў, што яго iснаванне зацягнецца яшчэ на больш чым 20 гадоў - доўга б не марудзiў з эмiграцыяй...

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць