Аўто22

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць

Амерыканец Эндру Трэн атрымаў дыстанцыйны кантроль над аўтамабілем, які знаходзіцца ў Гродне. Фірма, што прадае бітыя аўто з ЗША ў Беларусь, не адключыла машыну ад Tesla-акаўнта былога ўласніка, піша Hrodna.life.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com

Эндру змог пабачыць дакладнае месца знаходжання свайго былога аўто — Tesla Model 3 знайшлася на вуліцы Грандзіцкай у Гродне.

«У мінулым годзе мой стары аўтамабіль разбіўся ўшчэнт. Мой уліковы запіс так і не адвязалі ад яго… Сёння я атрымаў ліст, што машыну падпісалі на Premium Connectivity. Я паглядзеў — і яна ў… Беларусі», — напісаў ён у Threads.

Паслуга Premium Connectivity ад Tesla каштуе $9,99 у месяц і дазваляе карыстацца палепшанымі мапай і навігатарам, функцыямі бяспекі і назірання, а таксама стрыміць музыку і відэа непасрэдна ў машыну.

Эндру заўважыў, што дзякуючы не скасаванаму ўліковаму запісу ён мог адкрываць і закрываць дзверы ў машыне, апускаць шыбы, сігналіць, уключаць і выключаць фары. І ўсё гэта, знаходзячыся за 9700 кіламетраў ад свайго старога аўто.

Скрыншот з Instagram-акаўнта Эндру

«Мужык, не лезь да гэтых хлопцаў. Памятай, Джон Уік быў дзіцём Беларусі»

Карыстальнікі Threads адразу пачалі даваць яму парады, як пажартаваць з новага ўласніка аўто.

Адныя прапаноўвалі ўключаць падагрэў сядзення на максімум, іншыя — уключыць «рэжым вечарынкі». Былі прапановы абмежаваць хуткасць аўто або ўключыць на поўную гучнасць песні «Пагоня» і «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

Але большасць раіла проста быць прыстойным чалавекам, выдаліць аўто са свайго акаўнта і не чапаць новага ўласніка.

Некаторыя выкарыстоўвалі мем пра папулярнага героя Кіану Рыўза.

«Мужык, не лезь да гэтых хлопцаў. Памятай, Джон Уік быў дзіцём Беларусі».

«Калі ты сапраўды хочаш нешта зрабіць з той машынай, памятай, што Джон Уік насамрэч з Беларусі».

«Джон Уік ідзе па цябе».

Амерыканцу таксама растлумачылі, што такія падарожжы бітых амерыканскіх машын — звычайная справа.

«Амерыканскае паняцце «разбіты ўшчэнт» у іншых краінах азначае «трохі пашкоджана, можна адрамантаваць»», — напісалі ў каментарыях. Маўляў, калі рамантаваць аўто ў ЗША эканамічна нявыгадна, а танней купіць новую, то ў Беларусі, улічваючы значна ніжэйшы кошт працы, бітае аўто не так і складана вярнуць да жыцця. А калі машына была застрахавана, то тым больш у Амерыцы яе не будуць рамантаваць — страхавая кампанія проста прадасць яе з аўкцыёну.

«Перадайце новаму ўласніку падзяку»

Неўзабаве Эндру дапоўніў свой пост:

«Я ўжо выдаліў машыну са свайго акаўнта. Я ўсхваляваўся толькі таму, што мой уліковы запіс выкарыстоўваўся для падпіскі, на якую я не згаджаўся. Акрамя адмены падпіскі, я нічым больш дыстанцыйна не кіраваў», — запэўніў амерыканец.

Агулам ён вельмі рады, што яго старая машына атрымала новае жыццё. У свой час ён назваў яе Nova ў гонар персанажа з камп’ютарнай гульні StarCraft.

«Гэта была любімая машына, якую я так доўга хацеў набыць, і яна была са мной у радасці і ў горы. Двойчы праехаў на ёй праз усю Амерыку, ад акіяна да гор, ад пустынь да снягоў».

Эндру папрасіў у карыстальнікаў Threads, калі яны знойдуць новага ўладальніка, падзякаваць яму за тое, што ён даў машыне новае жыццё.

Эндру Трэн — 40‑гадовы амерыканец в’етнамскага паходжання. Ён кіраўнік у галіне прадукту і дызайну. Працаваў у сферы аховы здароўя, штучнага інтэлекту, віртуальнай рэальнасці ў розных кампаніях — ад стартапаў да глабальных карпарацый. Зараз працуе ў кампаніі Meta.

Каментары2

  • Андрусь
    19.03.2026
    Але "Пагоню" і "Мы выйдзем шчыльнымі радамі" мог бы колькі разоў і паўмыкаць!
  • Гы :)
    19.03.2026
    А гаварылі што Ілан не дарыл Тэслу.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць