Грамадства4343

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

«Будзем працаваць над тым, каб гэта арганізаваць».

Сёння спецпрадстаўнік Трампа Джон Коўл сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Пасля сустрэчы Коўла падвялі да лукашэнкаўскага пула расказаць пра сустрэчу. 

Коўл сказаў, што яны абмяркоўвалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША: «Будзем працаваць над тым, каб гэта арганізаваць».

«Прэзідэнт Трамп пастаянна адгукаецца пра прэзідэнта Лукашэнку як пра свайго добрага сябра, паважанага сусветнага лідара», — сказаў ён. 

Коўл паведаміў, што Трамп запрасіў Лукашэнку прыняць удзел у наступных пасяджэннях Рады міру.

«Нейкі час таму мы былі расчараваныя тым, што прэзідэнт Лукашэнка не змог прыехаць на пасяджэнне Рады міру, што нядаўна адбылася ў Вашынгтоне. Але прэзідэнт Трамп запрасіў прэзідэнта Лукашэнку паўдзельнічаць у любых іншых пасяджэннях Рады міру. Мы абмеркавалі гэтае пытанне. Прэзідэнт Лукашэнка пацвердзіў, што ён возьме ўдзел у адным з пасяджэнняў Рады міру», — заявіў спецпасланнік ЗША.

Коўла спыталі, ці варта ў кароткатэрміновай перспектыве чакаць прамога двухбаковага кантакту паміж Лукашэнкам і Трампам, ці то асабістай сустрэчы, ці то тэлефоннай размовы.

«Так», — адказаў Джон Коўл.

Таксама Коўл сказаў, што з Лукашэнкам яны гаварылі пра адносіны Беларусі і ЗША. «Абмяркоўвалі таксама тое, што думае пра вайну ў Іране Беларусь, тое, што думаюць ЗША. І якім чынам гэтая сітуацыя вырашыцца», — расказаў Коўл.

І яшчэ дадаў кампліментаў Лукашэнку: 

«Вельмі каштоўна заўсёды атрымліваць меркаванне прэзідэнта Беларусі. Таму што гэта зусім іншае меркаванне ў параўнанні з тым, што мы можам атрымаць на Захадзе. Гэта вельмі каштоўна для нас. Я абавязкова перадам усё, што мы тут сёння абмяркоўвалі, у ЗША».

Каментары43

  • анамнез
    19.03.2026
    Перадайце ў ЗША, канешне, містар Коўл. Запісы размоваў з Лукашэнкам, безумоўна, прадстаўляюць навуковы інтарэс для Амерыканскай Псіхіятрычнай Асацыяцыі.
  • Жоды а не Жодзіна
    19.03.2026
    Ніякай падтрымкі ад ЗША па змене рэжыму беларусам больш чакаць не варта. Разлічваем толькі на ўласныя сілы і на воінаў палка Каліноўскага.
  • Ёсік
    19.03.2026
    Вырашылі ў ЗША кайданкі надзець? Пуцін задушыцца, калі лукашэнка паляціць да Трампа - ён й лукашэнка на адным прыступку для Дональда Т.

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць