Украінку, якую асудзілі ў Беларусі па крымінальнай справе, абмянялі на дзвюх грамадзянак Расіі
Губернатар Курскай вобласці Аляксандр Хінштэйн паведаміў, што падчас апошняга абмену ваеннапалоннымі паміж Расіяй і Украінай грамадзянку Украіны, асуджаную ў Беларусі, абмянялі на дзвюх жыхарак Курскай вобласці.

Абмяняныя расіянкі. Фота: t.me/Hinshtein
Па словах Хінштэйна, украінскі бок звярнуўся да Беларусі з просьбай аб абмене жанчыны, якая адбывала пакаранне. Па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі адбыўся абмен на дзвюх жыхарак Суджанскага раёна — бабулю і ўнучку ва ўзросце 85 і 42 гадоў.
Прозвішча жанчыны, якую вызвалілі ў Беларусі, не называецца.
Раней паведамлялася, што 5 і 6 сакавіка Украіна і Расія правялі абмен ваеннапалоннымі — усяго былі вызвалены па 500 чалавек з кожнага боку. Акрамя таго, ва Украіну вярнуліся двое цывільных асоб.
Каментары
Ужо нават самі палонныя, звонячы сваякам на інтэрв'ю Золкіна і Карпенкі просяць родных, каб не займаліся іхнім абменам, каб як мага даўжэй заставацца ў палоне.