Грамадства

Як захаваць букет цюльпанаў да 10 дзён. Карысныя парады

8 сакавіка сотні тысяч мужчын па ўсёй Беларусі панеслі дадому букеты традыцыйных кветак на Міжнародны жаночы дзень. Тыя, у сваю чаргу, апынуліся ў вазах у тысячах кватэр і дамоў. І тут узнікае пытанне: як захаваць цюльпаны свежымі як мага даўжэй?

Фота ілюстрацыйнае

Выданне Telegraf.news сабрала парады экспертаў (прадаўцоў і тых, хто займаецца іх вырошчваннем), як падоўжыць жыццё вясновым кветкам. І аказалася, што тут няма нічога складанага, важна выканаць толькі некалькі правіл. Усе яны не патрабуюць лішніх грашовых выдаткаў, толькі крыху часу і ўвагі да букетаў.

Халодная вада

Цюльпаны любяць ледзяную ваду. А гэта значыць, што ў вазу можна нават кінуць некалькі кубікаў лёду. На ноч букет можна выносіць на зашклёны балкон (але толькі калі там няма мінусавой тэмпературы);

Менш вады

Не старайцеся напаўняць банкі і вазы да краёў. Тут якраз той выпадак, калі чым больш, тым горш. Налівайце ўсяго 5—7 см вады, каб сцёблы цюльпанаў не гнілі.

Не забывайце падразаць

Асвяжайце зрэз сцёблаў вострым нажом або нажніцамі пад вуглом 45 градусаў кожныя 1—2 дні. Адразайце прыкладна 1 см. Прычына тая ж — не давайце гніць сцёблам. А пад вуглом зразаць сцёблы трэба, каб павялічыць плошчу ўсмоктвання вады.

Прахалода

У адрозненне ад жывых кветак, букет зрэзаных трэба трымаць далей ад прамых сонечных прамянёў, скразнякоў і ацяпляльных прыбораў.

Выдаленне лісця

Выдаліце ніжняе лісце, па магчымасці так, каб яно не знаходзілася ў вадзе і не гніло.

Не тыя суседзі ў вазе

Цюльпаны, дарэчы, цярпець не могуць суседства з нарцысамі (тыя выдзяляюць у ваду атрутны сок). А вось кубік цукру (чайная лыжка на літр вады) або таблетка аспірыну дапамогуць кветкам прастаяць даўжэй.

А яшчэ не варта палохацца, калі букет пасля таго, як аказаўся дома, раптам хутка завяў.

«Калі купляеце па такой цане, трэба прывезці дадому, зрабіць зрэз і паставіць у ваду ў халодным месцы, проста ў пачку, у якім купілі! Ноч адпоіцца і на раніцу зусім іншая кветка! Гэта цюльпан, ён нават расце, стоячы ў вазе!» — даюць парады адзін аднаму ў сацсетках беларусы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай20

«Не трэба спрабаваць стаць японцам». Як праграміст з Беларусі кіруе офісам у Токіа1

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць