Грамадства33

«Гэта будзе «Артэк» для жывёл». «Дом Брэсцкага бусла» ўратаваны: улады адгукнуліся

У гісторыі з закрыццём унікальнага цэнтра рэабілітацыі птушак «Дом Брэсцкага бусла» паказаўся нечаканы і шчаслівы паварот. Дырэктар праекта Дзмітрый Аўдзееў паведаміў у тыктоку, што пасля сустрэчы ў райвыканкаме пытанне з зямлёй вырашылася найлепшым чынам.

Яшчэ нядаўна экаабаронца быў у роспачы, бо тэрмін арэнды старога ўчастка заканчваўся, а прапанаваны ўладамі варыянт за 26 кіламетраў ад горада зусім не падыходзіў для гнездавання буслоў. Аднак зараз ён паведаміў, што цэнтр не проста застаецца жыць, але і будзе працаваць у палепшаным фармаце.

«Сябры, я быў у райвыканкаме, і мне прапанавалі два варыянты. Калі шчыра, адзін лепшы за другі. І цяпер я начамі спаць не буду, пакуль не выберу. Увогуле, хутчэй за ўсё, я, напэўна, вось гэты выберу», — распавеў Дзмітрый Аўдзееў. Там ёсць сажалка, дзе змогуць жыць каляводныя птушкі знаходзіцца, і, «вядома ж, нашы лебедзі».

@brest_storks Дом Брестского аиста продолжит работу, Спасибо всем за поддержку #домбрестскогоаиста #спасениеживотных #брест ♬ оригинальный звук - Волшебник страны муз - Романтик в стране муз

Там ужо ёсць бабры. «Гэта будзе рэальна Артэк для ўсіх дзікіх жывёл, якія трапяць да нас з тых ці іншых прычын: альбо хваробы, альбо траўмы. <…> Гэта проста казка! І вакол — ворныя землі, буслам тут проста раздолле».

Ён падзякаваў раённым уладам, што падышлі да пытання «з розумам, з разуменнем справы».

За гады працы «Дом Брэсцкага бусла» стаў месцам выратавання для сотняў птушак. Цэнтр займаўся не пастаянным утрыманнем птушак, а іх выходжваннем і вяртаннем у прыроду. Туды траплялі бусляняты, выкінутыя з гнёздаў у «галодныя» гады, птушкі з траўмамі або тыя, што не змаглі своечасова адляцець на зімоўку. Пасля аднаўлення іх выпускалі на волю. Перад гэтым буслоў кальцавалі для ўліку. Навіна пра магчымую ліквідацыю прытулку выклікала вялікі розгалас.

Каментары3

  • Зубраня
    08.03.2026
    Артэк - чарговы рускамірскі савок
  • Имя
    08.03.2026
    Зубраня, как вы задолбали са сваём мовай! Так, я паважаю Мову, я вельмi люблю Мову! Яле вашая секта ўжо задзяўбала! Вось як пачнем на мове размаўляць - дык зажывем!..
    Мова для меня не родная, но я здесь, я сделаю своё дело, когда нужно будет для БЕЛАРУСI!!!

    А за птиц и "Дом" - хочется просто порадоваться! Честно. По-человечески...
    Во власти работают всё-же Люди. Да, не все, да, не везде. Но - есть!
    И это вселяет Надежду!..
  • Имя
    08.03.2026
    Прабачце за памылкi - сляпы, а акуляры у Цешчы забыўся...

Цяпер чытаюць

«Я супрацоўнік КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку17

«Я супрацоўнік КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь вярнуліся яноты, і гэта трывожыць навукоўцаў3

Беларусы сабраліся ў Варшаве пад бел-чырвона-белымі сцягамі2

Упершыню за доўгі час паказалі новага вярхоўнага лідара Ірана Маджтабу Хаменеі1

На мітынг у Вільні палітзняволеная Дзядзюля прыйшла з локшынай у руках, каб аддаць яе Кучынскаму. Але не данесла17

Шрайбман: Ад адных чую, што Мінск стаў пустым і ўсе чакаюць вяртання людзей. А іншая пазіцыя: усё нармальна, з’ехалі — на здароўе9

Святлана Шаціліна патлумачыла, чаму пакінула пасаду кіраўніцы Місіі дэмсіл Беларусі ва Украіне7

«ВКЛ было беларускім настолькі ж, наколькі Брытанская імперыя была індыйскай». Хто і як сцёр «Пагоню» з англамоўнай Вікіпедыі56

Паездка на самакаце абышлася мінчанцы ў 16 тысяч даляраў — столькі давядзецца патраціць на зубы1

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я супрацоўнік КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку17

«Я супрацоўнік КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць