Свет33

Першы тыдзень вайны ў Іране каштаваў амерыканскаму бюджэту 6 мільярдаў даляраў

Першы тыдзень актыўных баявых дзеянняў супраць Ірана каштаваў бюджэту ЗША прыкладна 6 мільярдаў даляраў. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на крыніцы ў Міністэрстве абароны ЗША і Кангрэсе.

Фота: Majid Saeedi/Getty Images

З гэтай сумы каля 4 мільярдаў даляраў былі выдаткаваныя на боепрыпасы, у першую чаргу на ракеты-перахопнікі, якія выкарыстоўваліся для адбіцця ракетных удараў у адказ з боку Ірана. Аналітыкі адзначаюць, што сярэднія штодзённыя выдаткі Вашынгтона складаюць каля 850—900 мільёнаў даляраў.

Паведамляецца, што з пачатку канфлікту амерыканскія і ізраільскія сілы нанеслі каля 4 тысяч удараў па аб’ектах на тэрыторыі Ірана, у тым ліку па пазіцыях балістычных ракет, вайсковых штабах і аб’ектах вайскова-марскіх сіл.

ЗША і Ізраіль пачалі аперацыю супраць Ірана 28 лютага. У адказ Тэгеран атакаваў амерыканскія аб’екты ў краінах — саюзніцах Вашынгтона на Блізкім Усходзе. Пацярпелі шэраг дзяржаў рэгіёна, у тым ліку Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Кувейт, Іарданія, Бахрэйн і Саудаўская Аравія. Таксама паведамлялася пра пашкоджанне ў выніку ўдару беспілотніка будынка міжнароднага аэрапорта ў азербайджанскай Нахічэвані.

Каментары3

  • Смерць дыктатурам
    08.03.2026
    Гэта варта таго
  • .
    08.03.2026
    Донни, при тебе бы такого не было?
  • Нуішто
    08.03.2026
    6 млрд. - гэта для бюджэта ЗША проста нішто.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі57

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс14

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю4

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць