Сталі вядомыя час і месца развітання з гісторыкам Георгіем Галенчанкам
Стала вядома, што развітанне з вядомым гісторыкам Георгіем Галенчанкам, які памёр 9 сакавіка ва ўзросце 89 гадоў, адбудзецца 12 сакавіка (чацвер) а 14‑й гадзіне ў Рытуальнай зале на вуліцы Кульман, 33А ў Мінску.

Георгій Галенчанка
Георгій Галенчанка быў гісторыкам з сусветным іменем, паважаным сярод усёй кнігазнаўчай супольнасці.
Гэта менавіта Галенчанка вярнуў Скарыну сапраўднае імя: ён знайшоў дакумент, які паказвае, што напраўду «Георгіус» — не другое імя друкара, а прыкрая памылка, дапушчаная перапісчыкам у копіі дакумента: замест «выдатнага» — «egregius» — Францыск Скарына стаў «georgius'ам».
Каментары