Няшчасны выпадак здарыўся ў аўторак.

Фота: СК
Падчас работ па мантажы вулічнага асвятлення кіроўца аўтавышкі дакрануўся корпусам машыны да высакавольтнай лініі электраперадачы напружаннем 10 тысяч вольт, паведамляе СК.
У момант інцыдэнту 43‑гадовы рабочы знаходзіўся побач з аўтамабілем і трымаўся за яго металічныя часткі.
Адбылося паражэнне электрычным токам, якое аказалася смяротным.
Каментары