Грамадства44

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Сацсеткі абмяркоўваюць учынак вадзіцеля аднаго з аўтобусаў Мінска.

Гісторыю распавяла мама юнага пасажыра. Хлопец ехаў на 124‑м аўтобусе дадому са школы і задрамаў. А калі прачнуўся, зразумеў: яго прыпынак ужо праехалі.

Посмотреть в Threads

«Сёння сутыкнуліся з вельмі Чалавечым учынкам ад кіроўцы аўтобуса №124 з Мінска! Сын праспаў прыпынак, спалохаўся, тэлефон як на злосць забыўся дома, падышоў да кіроўцы», — напісала мама хлопчыка ў Threads.

Рэакцыя кіроўцы аказалася нечаканай: замест таго каб проста высадзіць дзіця на бліжэйшым прыпынку, мужчына хутка паабедаў на канцавым, пасля чаго адвёз школьніка проста да яго прыпынку.

Такі ўчынак кіроўцы скарыў беларусаў. Яны цяпер масава захапляюцца і просяць «Мінсктранс», каб кіроўцу знайшлі і падзякавалі за дабрыню.

Каментары4

  • Яна
    11.03.2026
    Дзякуй табе Харошы Чалавек!!!
  • 1863
    11.03.2026
    Хоць бы таго кіроўцу не пакаралі, уладам такое не падабаецца, бо добрымі могуць быць хіба міліцыянты або гарманіст № 1
  • не падкапаюцца
    11.03.2026
    1863, з аповеду зразумела, што пасля абеда гэты добры чалавек высадзіў хлопчыка на ягоным прыпынку падчас новага рэйса. Трэба прэмію выдаць. Або імя героя ў студыю - людзі самі аддзячаць, гэта ж не нейкі бухі Ігар.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць