Грамадства4949

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Загадчык траўматалагічнага аддзялення Касцюковіцкай цэнтральнай бальніцы Аляксей Грэйцар не абмяжоўвае сябе этыкай. Піша ў Threads, што не ўсіх людзей трэба ратаваць, а маладым калегам раіць «забіць х*й на пакліканне».

Аляксей Грэйцар. Фота з яго сацсетак

Аляксей Грэйцар скончыў Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт па спецыяльнасці хірургія. Вучыўся па мэтавым накіраванні ад Магілёўскай вобласці. Навука давалася яму так сабе — сярэдні бал вельмі нізкі, трэці з канца сярод хірургаў, якія выпускаліся разам з Аляксеем.

Яшчэ ў 2024 годзе «Голас Касцюкоўшчыны» пісаў пра Аляксея Грэйцара як пра пачынаючага, але перспектыўнага маладога доктара. Тады ў цэнтральнай раённай бальніцы зноў сталі праводзіць аперацыі па замене тазасцегнавога сустава, і Аляксей у іх удзельнічаў разам з больш вопытным калегай.

Грэйцар у цёмна-сінім. Фота: golk.by.

Не прайшло і двух гадоў — а Грэйцар ужо пазначаны на сайце Касцюковіцкай цэнтральнай раённай бальніцы загадчыкам траўматалагічнага аддзялення.

У вольны час мужчына займаецца паўэрліфтынгам, а таксама вядзе актыўнае сацыяльнае жыццё ў Threads.

На дзіўныя паводзіны доктара ў сацсетках звярнула ўвагу жанчына, якая жыве ў Чэхіі і займаецца дабрачыннасцю. Грэйцар паспрабаваў з ёй пазнаёміцца: «Прывітанне, пазнаёмімся. Заўсёды было цікава пакамунікаваць з замежніцай, попу лізаць не будзем, я нармальны».

Скажам шчыра: не лепшы варыянт пачатку дыялогу. Таццяна вырашыла паглядзець, якія каментары пакідае доктар, — і была непрыемна ўражаная.

У сацсетках Аляксей не праходзіць міма допісаў, якія прысвечаны таму, што нехта выклікаў хуткую дапамогу п'янаму чалавеку.

Агрэсію ў Аляксея выклікала гісторыя хлопца, які распавёў, што адчуваў сябе няёмка праз тое, што патэлефанаваў у 103, бо хваляваўся за п'янага мужчыну з разбітай галавой. Малады чалавек прызнаўся, што засмуціўся, калі пабачыў негатыўную рэакцыю медыкаў: «Ні ў якім выпадку не злуюся на супрацоўнікаў хуткай, можа, яны проста стаміліся, але тады ў мяне было адчуванне, што я проста падкінуў ім працу».

Грэйцар адказаў: «Бо так і ёсць, абасцанага бамжа ім падкінуў і яшчэ хірургам падкінуў, малайчына герой». Яшчэ ён параіў хлопцу сказаць дзякуй за тое, што яго «не абасцалі». І дадаў: «Дык забяры дадому алкаша абасцанага і выходжвай».

Іншы хлопец падзяліўся, як ноччу ў студзені 40 хвілін стаяў побач з моцна п’яным маладым хлопцам, а потым прымусіў хуткую забраць чалавека ў бальніцу — бо хваляваўся, што на марозе той проста загіне.

Тут Аляксей зноў адрэагаваў спецыфічна. На фразу «не дай бог апынуцца ў дактароў, для якіх паперкі важнейшыя, чым стан чалавека перад імі» адказаў: «Не апынайся, вас і так хапае, а бамжоў і алкашоў дома збірай, калі сэрцайка дзявочае баліць».

Цікавыя парады Грэйцар раздае і маладым калегам. Дзяўчыне (яна доктарка-інтэрн), якая папрасіла параду перад першым працоўным днём у дзяржаўнай паліклініцы, ён напісаў: «Запасайся антыдэпрэсантамі. Паліклініка — гэта б*скі цырк з шалёнымі звярамі». А потым дадаў:

«На пакліканне забі х*й, здавай на катэгорыю ці што ў вас там, і звальвай у прыватную».

Жартаваў ён і з нядаўняга выпадку, калі праз канфлікт 16‑гадовы хлопец застаўся без селязёнкі: «Правакатару селязёнку адрэзалі, яму павінна хапіць».

Ёсць і дзіўныя працоўныя гісторыі: «Я ўчора ўпраўляў бабцы пералом і парваў ёй скуру на перадплеччы».

Часам ён публікуе і фотаздымкі з аперацыйнай.

Падзяліўся Аляксей у сацсетках і сваімі дасягненнямі: «Стаў загадчыкам аддзялення, набыў аднапакаёўку, набыў машыну, у мяне дзіця».

Пры гэтым, у Threads Аляксей актыўна піша абразлівыя каментары жанчынам.

Каментары49

  • Абу
    01.04.2026
    Грымасы медыцыны эпохі заглілага лукашызму. Чакаем у вядучых азаронкаўскага спін-офа "Тайныя спружыны бальнічнага ложка". Пры імаверным развіцці падзеяў - гатовы недаМенгеле для лукашысцкага канцлагера.
  • Вася
    01.04.2026
    Ему бы в губазике работать. медицины в стране больше нет, е..сь как хотите, поганое лукашьё ее полностью уничтожило, лучших выгнали, остальных посадили, а то говно которое посадило не будет же работать, да и не умеет.
  • Вася
    01.04.2026
    "Жопу лизать не будем" это видимо как раз то, что он любит

Цяпер чытаюць

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Нарвегія амаль цалкам адмовілася ад бензінавых аўто і з якімі праблемамі сутыкнулася пасля11

Зборная ЗША выйшла ў 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе2

Пусты ўчастак у прыгарадзе Мінска прадалі за 192 тысячы даляраў5

Атака на НПЗ у Маскве — як «найлепшая СПА ў Расіі» прапусціла ўдар па сталіцы?6

Ціханоўская: Лукашэнка павінен усвядоміць: уся адказнасць за магчымыя наступствы для краіны будзе ляжаць на ім29

Беларускі бензін б'е па кашальках масквічоў: АЗС Расіі вымушаны купляць дарагое паліва з Беларусі5

Кіраўнік МЗС Украіны рэзка адрэагаваў на пазбаўленне Зяленскага ордэна і верне сваю польскую ўзнагароду20

Прэзідэнт Польшчы пазбавіў Зяленскага Ордэна Белага Арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды краіны78

На Нямізе дабудоўваецца новы гандлёвы цэнтр. Стала вядома, які там будзе гіпермаркет3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць