Свет33

Парламент Малдовы прагаласаваў за выхад з СНД

Парламент Малдовы прыняў рашэнне выйсці з Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Для гэтага дэпутаты прагаласавалі за скасаванне асноўных пагадненняў з гэтай арганізацыяй.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Artur Widak/NurPhoto via Getty Images

За адпаведныя законы аддалі галасы 60 з 101 дэпутата. Прадстаўнікі Камуністычнай і Сацыялістычнай партый выступілі супраць, заявіўшы, што такі крок можа негатыўна паўплываць на эканоміку краіны.

Цяпер прынятыя дакументы павінна падпісаць прэзідэнтка Малдовы Мая Санду. Пасля гэтага Міністэрства замежных спраў накіруе неабходныя паперы ў Выканаўчы камітэт СНД. Канчаткова выхад краіны з арганізацыі адбудзецца праз год пасля гэтага.

Улады Малдовы ўпершыню заявілі пра намер пакінуць СНД у канцы 2023 года. Раней з гэтай арганізацыі ўжо выйшлі Грузія і Украіна.

Каментары3

  • Андрусь
    02.04.2026
    А эканоміка Малдовы ўжо амаль не працуе на асноўныя краіны СНД. У Малдовы асноўны вонкавы гандаль - гэта віно і вінаматэрыялы. Калісьці Ган...(закрэслена)...Дадон вельмі ганарыўся, што дамовіўся з расіяй, што яна будзе купляць малдоўскае віно ад трох заводаў у кожным раёне (у краіне 32 раёны). Але ў кожным раёне па 30 і болей тых вінаробчых заводаў. І сёння, дзякуючы асацыяцыі з ЕС, усе вінаробчыя заводы Малдовы могуць рэалізоўваць сваю прадукцыю ў краінах Еўрасаюза. І вінаробства стала асноўнаю галіною эканомікі Малдовы. Тая СНД там нікому сто год не патрэбная.
  • Набываем папкорн
    02.04.2026
    О, зараз ардынцы-скрэпастанцы пераўзбудзяцца і зноў пачнуць трасці ядзернымі "арэшнікамі" ды іншымі прычындаламі.
  • Чашницкая школа экономки
    03.04.2026
    Андрусь, Кому это молдавское вино в ЕС нужно, если испанского по 2 евро/бутылка девать некуда? Во Франции вырубают виноградники из-за ненадобности такого количества. Европа переехала на пиво. Рынок СНГ, где Молдова была в лидерах из-за мощностей времен СССР, был самым перспективным. Так что хватит врать, невероятный.

Цяпер чытаюць

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах9

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

Сябар Пуціна прыбраў Япрынцава з прэзідыума Міжнароднай федэрацыі самба

З панядзелка пачне цяплець

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне8

64‑гадовага віцэ-чэмпіёна па аўтаспорце кінулі ў калонію за палітыку. Арыштавалі пасля вяртання з-за мяжы3

Трамп паабяцаў Венгрыі росквіт, калі ва ўладзе застанецца Орбан22

Вэнс — Ірану: Не гуляйце з намі!6

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго8

Самая дзіўная выбарчая сістэма ў свеце. Пяць невідавочных рэчаў, якія важна ведаць пра выбары ў Венгрыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах9

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць