Грамадства2121

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю

Прэзідэнт Літвы пералічыў умовы, пры якіх магчымы дыялог з Мінскам.

Фота: Jonathan Raa/NurPhoto via Getty Images

У сваім інтэрв’ю тэлеканалу «Навіны TV3» у сераду кіраўнік літоўскай дзяржавы адказаў пытаннем на пытанне пра перамовы наконт магчымасці дыялогу Літвы з Мінскам, піша Delfi.lt.

«А пры наяўнасці рэкорднага патоку нелегальных мігрантаў на нашай мяжы ў апошнія дні або пастаянных атак з выкарыстаннем шароў, ці сапраўды мы павінны цяпер гаварыць і прасіць суседні рэжым аб індульгенцыі на сустрэчу?» — заявіў Наўседа.

Так ён пракаментаваў заклік да Літвы правесці двухбаковую палітычную сустрэчу з Беларуссю і аднавіць транзіт угнаенняў, агучаны ў інтэрв’ю LRT спецпрадстаўніком ЗША ў Беларусі Джонам Коўлам.

Як заявіў Гітанас Наўседа, Літва павінна вылучыць Беларусі ўмову для магчымага дыялогу. Паводле слоў прэзідэнта, калі мінскі рэжым праявіць добрую волю, напрыклад, спыніць патокі метэазондаў з кантрабандай у Літву і нелегальных мігрантаў, якія спрабуюць перасекчы мяжу, тады можна будзе разгледзець пытанне аб палітычных перамовах паміж дзяржавамі.

«Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў, на працягу чатырох тыдняў, не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, усе фуры паспяхова вернуцца ў Літву, і сапраўды будуць прадэманстраваны намаганні рэжыму па нармалізацыі адносін, прынамсі без стварэння напружанасці для свайго суседа, мы расцэнім гэта як знак добрай волі і, магчыма, пачнём такі дыялог, але для гэтага павінны быць вельмі выразныя ўмовы, а тыя, што існуюць на дадзены момант, вельмі далёкія ад тых, якія можна было б уявіць для пачатку дыялогу», — сказаў Наўседа.

Адказваючы на пытанне пра магчымасць аднаўлення транзіту беларускіх угнаенняў праз Літву, прэзідэнт нагадаў, што абмежаванні на перавозку ўгнаенняў звязаныя з санкцыямі Еўрапейскага саюза.

Таму, на думку Г. Наўседы, Літва павінна быць адзінай з ЕС у гэтым пытанні і не прымаць рашэнні самастойна.

Сапраўды, як адзначыў Г. Наўседа, калі беларускі рэжым праявіць імкненне да зменаў і збліжэння з Захадам, могуць быць распачаты дыскусіі наконт неабходнасці працягнення санкцый, уведзеных супраць Мінска. «Гэтыя дванаццаць месяцаў (тэрмін дзеяння санкцый) рана ці позна скончацца, за гэты час могуць адбыцца і іншыя пазітыўныя зрухі, і ў мінскага рэжыму ёсць бясконца шмат магчымасцяў паказаць, што яны сапраўды хочуць зблізіцца з Захадам, што яны хочуць перастаць быць марыянеткай Расіі ў вайне з Украінай — я разумею, што сёння такое меркаванне выглядае мала рэальным, але ў іх ёсць магчымасць гэта прадэманстраваць — і тады мы, без сумневу, будзем тымі, хто скажа, не ігнаруючы гэты факт, нават выступаючы на форумах Еўрапейскага саюза: «паглядзіце, сітуацыя ў Беларусі змяняецца, і мы можам адпаведным чынам змяніць нашу палітыку», але сёння я не бачу ніякіх падобных перадумоў», — пракаментаваў Наўседа.

Каментары21

  • Ёсік
    02.04.2026
    А што спадар Коўл сказаў сам на сам без камер? Літоўцы, каб потым не было пагана на сэрцы, ліцьвінізм тутака не пры чым.

    [Зрэдагавана]
  • Вашая дарагая
    02.04.2026
    Я ўдзячная і вітаю намаганні калегі-Прэзідэнта Навуседы па стабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне. Толькі такім сумесным жорсткім ціскам мы зможам дамагчыся перамогі.
  • Filipp
    02.04.2026
    Відаць моцна цісне ЗША

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць